На праспекце Незалежнасці (каля станцыі метро «Кастрычніцкая») згарэў аўтамабіль. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі відавочцы.
На месца здарэння прыехалі пажарныя.
Рух у цэнтры горада замаруджаны праз гэтае здарэнне, узніклі заторы.
«У 17.37 у МНС паступіла паведамленне аб тым, што на праспекце Незалежнасці каля дома 23 на праезнай частцы ў часе руху загарэўся Peugeot-405 1988 года выпуску. Адбылася ўзгаранне маторнага адсеку з распаўсюджваннем полымя ў салон. Тушэнне ўскладнялася наяўнасцю ў Peugeot газавага абсталявання. Агнём былі пашкоджаныя газавыя камунікацыі, балон знаходзіўся ў багажніку — гэта стварала дадатковую небяспеку. Аўтамабіль пашкоджаны цалкам. Пацярпелых няма. Узгаранне ліквідавана а 17.55»,
Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=117737
Мы используем cookie-файлы, чтобы улучшить сервисы для вас. Если ваш возраст менее 13 лет, настроить cookie-файлы должен ваш законный представитель. Больше информации