Увечары 20 красавіка ў Мінску на мосце каля Плошчы Незалежнасці адбылася аварыя, у выніку якой на некалькі гадзінаў быў перакрыты рух транспарту.
Паводле словаў відавочцаў, кіроўца «Форда» пайшоў на абгон цераз дзве суцэльныя і на высокай хуткасці (прыкладна 130 км/ч) урэзаўся ў «Вольва», што рухаўся па сустрэчнай. У выніку лабавога сутыкнення ў «Вольва» адвалілася кола і адмовілі тармазы.
Пацярпелага кіроўцу «Форда» даставалі з машыны супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ён знаходзіцца ў бальніцы.
Мы используем cookie-файлы, чтобы улучшить сервисы для вас. Если ваш возраст менее 13 лет, настроить cookie-файлы должен ваш законный представитель. Больше информации
Комментарии 2
Милая Жанночка, вам бы в проект "ГОЛОС"