Мы используем cookie-файлы, чтобы улучшить сервисы для вас. Если ваш возраст менее 13 лет, настроить cookie-файлы должен ваш законный представитель. Больше информации
Пра Курапаты, Дзень Волі і прэзідэнцкія амбіцыі — эфір з Дашкевічам у 13:05
Абаронца Курапатаў Зміцер Дашкевіч мусіў прыйсці ў студыю Еўрарадыё 25 сакавіка. Але адразу пасля выступу на святкаванні Дня Волі 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы быў затрыманы людзьмі ў цывільным і двое сутак правёў у ізалятары на Акрэсціна. І на свабоду пасля суда выйшаў толькі вечарам 26 сакавіка.
Ці сапраўды заклік Зміцера Дашкевіча паехаць пасля святкавання ў Кіеўскім скверы ў Курапаты і запаліць там свечкі стаў прычынай для яго затрымання? Ці правільна беларусы сёлета адсвяткавалі Дзень Волі? Як аб’яднаць апазіцыю і ці трэба гэта рабіць? Ці гатовы Зміцер Дашкевіч пазмагацца за пасаду прэзідэнта і калі аб’явіць пра свае прэзідэнцкія амбіцыі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў сумесным жывым эфіры Еўрарадыё/Epramova адкажа Зміцер Дашкевіч.
Слухайце размову са Зміцерам Дашкевічам у 13:05 пасля выпуску навін.
Показать еще
Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше интересных видео и найти новых друзей.