Мы используем cookie-файлы, чтобы улучшить сервисы для вас. Если ваш возраст менее 13 лет, настроить cookie-файлы должен ваш законный представитель. Больше информации
😃 «І што мы з табой рабіць будзем?»
Паглядзіце каго сустрэлі на лясной дарозе ў Віцебскай вобласці!
1 комментарий
2 класса
🤷♀️ Трамп расчараваны тым, як Украіна і Расея паводзяць сябе ў перамовах па сканчэнні вайны
Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага Дому Кэралайн Левіт:
«Я думаю, што прэзідэнт дакладна даў зразумець, што ён стала расчараваны абодвума бакамі гэтага канфлікту, і ён хоча, каб гэтыя баявыя дзеянні скончыліся, ён хоча, каб вайна скончылася»
Заява прагучала на фоне візіту спецпрадстаўніка Трампа Стывена Ўіткафа ў Расею.
1 комментарий
0 классов
💔 У Крывым Рогу развіталіся з загінулымі дзецьмі
Яны сталі ахвярамі масавага расейскага абстрэлу 4 красавіка. Тады пад удар трапілі дамы, школы, крамы і дзіцячыя пляцоўкі. Усяго загінулі 19 чалавек. Самаму малодшаму было ўсяго тры гады.
⚠️ Увага, здымкі могуць нанесці эмацыйны ціск
2 комментария
14 классов
😶«Закрыць усе шчыліны іншадумства»
Упершыню ў Беларусі былі зацверджаны асновы ідэалогіі дзяржавы. Аднак цягам 30 гадоў уладамі прымаліся іншыя заканадаўчыя акты ў ідэалагічным кірунку.
Што ў выніку стала «дзяржаўнай ідэалогіяй» і ці чакае беларусаў татальная ідэалагізацыя? Разбіраемся разам з экспертамі.
Што яны нам распавялі, чытайце ў нашым артыкуле
https://belsat.eu/86107369/betonny-shchyt-yak-lukashenka-zatsementavau-svayu-idealogiyu
1 комментарий
0 классов
🫣 Рэальнасць, у якой мы апынуліся: Бондарава можа збегчы за мяжу ад пераследу
Калі Вольга Бондарава звернецца да BYSOL, яе заяўка не будзе адхіленая аўтаматычна. Пра гэта паведаміў Андрэй Стрыжак, удакладніўшы некалькі важных умоваў.
«На першым этапе мы б упэўніліся, што гэта насамрэч яна (маем сродкі верыфікацыі), і потым бы запусцілі працэдуру. У межах працэдуры вызначаюцца суадносіны пакарання, што пагражае чалавеку, і патэнцыйная шкода/карысць для грамадства і прымаючай краіны, што можа прынесці былы прапагандыст/сілавік. Гэты аналіз адбываецца ў шчыльнай супрацы з краінамі, куды чалавек можа трапіць дзякуючы нашаму ўмяшальніцтву», – заявіў ён.
Нагадаем, што Бондарава не толькі распаўсюджвала хлусню пра Беларусь і даносіла сілавікам на беларусаў, але і крытыкавала чыноўнікаў за выкарыстанне беларускай мовы. А цяпер яна сама затрымана сілавікамі Лукашэнкі.
1 комментарий
1 класс
😅 «Ябатькі» хацелі арганізаваць аўтапрабег, але іх паслалі на ўскраіну
У Гомлі ёсць група прыхільнікаў Лукашэнкі, якія рэгулярна ладзяць праўладныя акцыі без праблемаў. Але гэтым разам здзівіліся ўсе: «патрыятычны аўташлэф-моб» раптам не дазволілі праводзіць у цэнтры гораду.
Праехаць на машынах за дыктатара дазволілі толькі на ўскрайку – закрытай тэрыторыі вучэбнага палігону МНС.
Дарэчы, вось такое «шоу» рыхтуюць гэтыя прыхільнікі : яны хочуць выставіць свае аўтамабілі ў фігуру ў выглядзе медаля «Герой Савецкага Саюза», зняць усё гэта з дрона і прысвяціць акцыю «80-годдзю з Дня Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне».
1 комментарий
0 классов
🔺У ЗША – масавыя пратэсты супраць палітыкі Трампа
Ад 5 красавіка ў ва ўсіх 50-ці штатах краіны адбылося больш за тысячу акцый, аб'яднаных назвай «Рукі прэч». На вуліцы выйшлі сотні тысяч пратэстоўцаў.
Што адбываецца ў ЗША, распавядаем у нашым відэа. Паглядзіце!
1 комментарий
2 класса
«У турме сустракаў сваіх падначаленых – ніхто мне не дапамог»
Падпалкоўнік у адстаўцы Віктар усё жыццё галасаваў за Лукашэнку і адчуваў сябе на сваім месцы, але ў 2020 годзе ўсё змянілася. Тады Віктар выходзіў на пратэсты ў афіцэрскай форме, а пасля трапіў за краты.
У шчырай размове з «Белсатам» ён распавёў сваю гісторыю. Пачытайце!
https://belsat.eu/85736125/padpalkounik-u-adstautsy-i-byly-palitvyazen-ya-sam-stayau-kalistsi-sa-shchytom-z-pachutstsyom-soramu-zgadvayu-pra-geta
1 комментарий
3 класса
😡 У беларускіх школах прайшлі заняткі па «любові да Расеі»
Як гэта было?
Сцягі РФ і партрэты Пуціна – так выглядалі класы ў школах Беларусі 2 красавіка. У гэты дзень вучням па ўсёй краіне распавядалі пра «сумесную гісторыю Беларусі і Расеі».
Паводле плану, рэкамендавалася запрасіць чыноўнікаў, піянераў і БРСМ. Урок пачынаўся з прагляду тэматычнага роліка і ўступнага слова пра «супольную гісторыю» дзвюх краін.
Вучням 5–9-х класаў прапанавалі ў групах намаляваць сімвал «дружбы народаў Беларусі і Расеі», а старшакласнікам – напісаць эсэ на адну з тэм: «У чым заключаецца каштоўнасць адзінства народаў Беларусі і Расеі?» ці «Народнае братэрства даражэйшае за ўсякае багацце».
У фінале дзецям нагадалі словы Лукашэнкі: «Адзінства нашых брацкіх народаў сфармавалі агульныя культура, светапоглядныя каштоўнасці і гісторыя, якую мы свята захоўваем і засцерагаем». Не абышлося, вядома ж, і без партрэтаў двух аўтакратаў.
1 комментарий
1 класс
💁♂️ Яшчэ адзін сілавік памёр у маладым узросце
Яму было ўсяго 45 гадоў
Мужчыну завуць Андрэй Грудзінаў, які быў начальнікам штабу Ленінскага РУУС Магілёва. Раней ён больш за 20 гадоў працаваў у міліцыі Краснаполля, дзе адказваў за ахову тэрыторый радыеактыўнага забруджання.
Нагадваем, усяго тыдзень таму памёр былы міліцыянт Менску Дзмітрый Сёмкаў. Ён пайшоў з жыцця ў 49 гадоў. А ў лістападзе 2024-га ў 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгараду Андрэй Лазаковіч.
Напишите, что Вы ищете, и мы постараемся это найти!
Левая колонка
О группе
Навіны, праграмы і фільмы Белсату! Далучайцеся! :)
Заўсёды чакаем на вашы водгукі, прапановы і заўвагі!
На наш e-mail: belsat.eu@gmail.com ці ў прыватныя паведамленні!
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. «Белсат» — гэта тэлебачанне, створанае беларусамі для беларусаў, хоць і з тэхнічнай дапамогай палякаў. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Усе падрабязнасці на старонцы ww.belsat.eu