Мінабароны Беларусі: «на Украіну ніхто не нападаў» 🤦🏻 Ці хацеў бы першы намеснік міністра абароны жыццё, як «на Данбасе»? Андрэй Павук дазваніўся і запытаў, паслухайце. Вданне цалкам глядзіце а YouTube-канале «Белсат LIFE»
    1 комментарий
    0 классов
    😢 Расейцы вярнулі цела ўкраінскай журналісткі. Са слядамі збіцця, без мазгоў, вачэй і часткі гартані Украінская журналістка Вікторыя Рошчына прынамсі чатыры разы ездзіла на акупаваныя Расеяй тэрыторыі Украіны, каб расказаць пра ўмовы жыцця ў акупацыі. У ліпені 2023 года яе ўзялі ў палон. У лютым 2025 года ва Украіну вярнулі ейнае цела пазначанае як «невядомая асоба мужчынскага полу». Усё сведчыць пра тое, што ў палоне жанчына зазнала катаванні. 👉 Расследавальнікі раскрылі падрабязнасці https://belsat.eu/86439967/
    0 комментариев
    1 класс
    🪖 Нарадзінец Беларусі адмовіўся ісці ў так званы «мясны штурм», імаверна, у Данецкай вобласці Украіны Пра гэта «Радыё Свабода» паведамілі ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць». 👉 Вядома, што Павал Глухаў адбываў пакаранне за забойства ва Удмуртыі. Потым ён падпісаў кантракт на службу ў расейскай арміі. Полк, у якім ён служыў, вядомы тым, што яго вайскоўцаў выкарыстоўваюць у так званых «мясных штурмах». Часта яны ідуць у бой непадрыхтаванымі, а пры спробе адступіць, іх расстрэльваюць свае ж.
    2 комментария
    1 класс
    😃 У польскай вёсцы перамаглі БТ Тэлевізар 68-гадовага Ромэка лавіў толькі «Беларусь 1»... Паглядзіце, што было далей!
    1 комментарий
    1 класс
    «Такой цаны на бульбу ў Беларусі не было ніколі» Чаму знікае садавіна і агародніна ў крамах і ў чым галоўная небяспека для беларускай эканомікі — высвятляем з гасцямі «Двубою»: Аляксандрам Кныровічам і Вольгай Лойкай ▶️ Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»
    1 комментарий
    2 класса
    Беларускі партызанскі рух – гэта міф? Разбіраемся, дзе хлусня а дзе праўда пра другую сусветную, у нашай праграме «Міфы вайны»
    3 комментария
    0 классов
    Трамп абурыўся расейскім ударам па Украіне «Я не задаволены расейскімі ўдарамі па Кіеве. Гэта непатрэбна і вельмі недарэчна па часе. Уладзімір, спыніся! 5000 салдатаў штотыдзень гінуць. Давайце зробім мірную дамову!», – напісаў прэзідэнт ЗША ў сваёй сацсетцы Truth Social. Гэты пост з’явіўся пасля чарговай начной атакі Расеі па Украіне. Ад удараў у ноч на 24 красавіка найбольш пацярпеў Кіеў. На раніцу было вядома пра 8 загінулых і 77 параненых.
    1 комментарий
    1 класс
    🔺У Беларусі збіраюцца павесці вялікую амністыю: пад яе могуць трапіць 8000 вязняў. Для большасці асуджаных умова для амністыі – гэта поўнае кампенсаванне шкоды, нанесенай злачынствам, а таксама станоўчая характарыстыка паводзінаў падчас адбыцця пакарання. У законапраекце асобна не гаворыцца пра выключэнне са спісаў асобаў, асуджаных паводле артыкулаў «экстрэмісцкай накіраванасці» (менавіта ў гэтую катэгорыю звычайна трапляюць людзі, асуджаныя паводле палітычных артыкулаў). Законапраект ужо скіраваны на разгляд у парламент. У ім плануецца шэраг зменаў. Сярод галоўных – пашырэнне спісу тых, хто можа быць цалкам вызвалены ад пакарання. У яго дадалі асобаў, што пакутуюць на пэўныя хваробы. Для людзей ад 70 гадоў раней не судзімых і асуджаных на тэрмін да шасці прапануюць увесці магчымасць замены пазбаўлення волі на больш мяккае пакаранне. Таксама замест поўнага вызвалення ад адказнасці прапануецца ўжываць частковую амністыю.
    1 комментарий
    3 класса
    🇺🇸 У ЗША зноў масава патрабуюць адстаўку Трампа Тысячы людзей выйшлі на вуліцы супраць палітыкі прэзідэнта. Яго абвінавачваюць у разбурэнні дэмакратыі і аўтарытарызме. На плакатах бачны надпісы: «Амерыканцы выбіраюць прэзідэнтаў, а не каралёў», «Нянавісць ніколі не зробіць Амерыка вялікай», «Хопіць тарыфаў» і г.д. Вось, як выглядаюць пратэсты. Фота: Getty Images
    1 комментарий
    3 класса
    💁‍♂️ Сілавікі Лукашэнкі працягваюць паміраць у вельмі маладым узросце Стала вядома пра смерць міліцыянера Паўла Гавіна, які 10 гадоў адказваў за ідэалогію ў Салігорску. Ён пайшоў са службы ў жніўні 2023 года ў званні падпалкоўніка. Мужчыне было ўсяго 49 гадоў. Гэта далёка не першы выпадак, калі сілавікі рэжыму сыходзяць з жыцця так рана.
    2 комментария
    0 классов
Фильтр
  • Класс
  • Класс
Показать ещё