Предыдущая публикация
Кэлін Джарджэску, які прапаноўваў падзяліць Украіну, вяртаецца на выбары прэзідэнта Румыніі. Канстытуцыйны суд аднагалосна адхіліў пратэсты супраць яго.
Раней Джарджэску перамог у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, набраўшы 23% галасоў. Палітык павінен быў змагацца за прэзідэнцкі пост у другім туры, але суд скасаваў вынікі. Паводле румынскіх спецслужбаў, Расея выкарыстала тысячы акаўнтаў у TikTok для прасоўвання Джарджэску.
Вядома, што Джарджэску праслаўляў фашысцкіх лідараў Румыніі 1930-х. У адным з інтэрв’ю ён назваў Украіну «выдуманай дзяржавай» і выказаў упэўненасць, што пасля вайны яе тэрыторыя «непазбежна» будзе падзелена паміж суседнімі краінамі.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев