Тэрыторыя Беларусі "пульсавала" ўвесь час яе існавання - то станавілася менш з-за раздзелаў і дагавораў, то разрасталася зноў, вяртаючы гістарычную цэласнасць. Дык як жа насамрэч выглядае мяжа нашай краіны? Ці той гэта «кляновы ліст», які мы абвыклі бачыць на картах і атласах? Якія гарады, якія знаходзяцца зараз за мяжой, калісьці былі цэнтрамі беларускіх раёнаў і абласцей? На гэтыя і многія іншыя пытанні адкажуць вядучыя Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.