Слухаць тут:
https://band.link/sRS3t
Словы: Леанід Пранчак
Музыка: Віталь Карпанаў
МАМА
Леанід Пранчак
Цёплы вецер раскажа бярозе,
Дзе бадзяўся, здарожаны, я.
Сустракае мяне на парозе
Дарагая матуля мая.
Сціхне дождж і суцішацца птушкі.
Мама крокі мае пазнае...
Шчасце мне цалаваць яе рукі
І бялюткія косы яе.
Сэрцу трэба мала,
Сэрцу толькі трэба:
Не хварэла б мама,
Не хмурэла б неба.
Проста і звычайна.
Сёння і заўсёды.
Вось такая тайна
Шчасця і лагоды.
Слоў пяшчотных казаць не умею.
Пасля доўгіх растайных начэй
Я чысцею душой і дабрэю
Ад цяпла яе сініх вачэй.
Я вярнуўся дадому здалёку.
Я іду басанож па траве.
Мне ніколі не быць адзінокім,
Покуль мама на свеце жыве!
Над трэкама працавалі Дразды,
Слава Трыбухоўскі , Дзмітрый Білаш
Группа Дрозды в соц.сетях:
TikTok:
https://www.tiktok.com/@drozdy_band
VK:
https://vk.com/drazdy
Facebook:
https://www.facebook.com/drazdy/
Instagram:
https://www.instagram.com/drozdy_band/
Telegram:
https://t.me/drozdy
OK:
https://ok.ru/group/44994888663164
Организация концертов: +375(29)313 06 28