Захажэва я здымаў вясной 2018 года. Неяк, ляжалi матэрыялы, не даходзiлi рукi ўпарадкаваць... Цяпер 2023. Ужо ўсё не так. Няма дома Шахнiхi, няма дома Марылi Вяршыцкай. Няма Матуса, Iрыны Астапаўны i Аляксандры Аляксееўны. Iз карэнных жыхароў засталiся толькi Марыля Кебiч i Ганна Жаўнерчык. Летам Захажэва ажывае, прыязжаюць дзецi ў бацькоўскiя дамы i дачнiкi. Зiмой цiха i сумна.