Раніца. Кухня. І варыцца кава.
Што будзе пасля - нам зусім не цікава.
Нам не да іх. Ім не да нас.
Раніца. Кава. Пазычаны час.
Раніца. Кава. Няёмка. Усмешліва.
Быць для кагосьці першымі-лепшымі.
Не бачыць абліччаў. Не ведаць імён.
Раніца. Кухня. Яна. Кава. Ён.
Раніца. Кухня. З ментолам. Джо Кокер.
Вочы хаваем у дымных аблоках.
Быццам не з намі. Быццам не тут.
Кава астыне. Развеецца чмут.
Заўтра забудзем пра раніцу гэту.
Ну а пакуль - you can leave your hat on.