Музыка Сяргей Макей
Словы Сяргей Макей і Ніна Захарэвіч
ГОРАД МОЙ
Горад ёсць у нас прыгожы
Памiж Мiнскам i Лiтвой.
А завецца ён -- Валожын,
Гэта горад родны мой.
Прыпеў: Валожын, Валожын -- бацькоў маiх парог,
Пачатак жыццёвых, усiх шляхоў -- дарог.
Прыгожы, прыгожы i дзiуны горад мой
Мы не расстанемся з табой.
Нам Валожынка рачулка
З малых год знаёмая,
Цiхай Iслачы дачурка
I праўнучка Нёмана.
Прыпеў: Валожын, Валожын -- бацькоў маiх парог,
Пачатак жыццёвых, усiх шляхоў -- дарог.
Прыгожы, прыгожы i дзiуны горад мой
Мы не расстанемся з табой.
Трэпле чуб табе вятрыска
I лясы шумяць вакол.
Роднай мове быў калыскай,
Звон нам шлюць царква,касцёл.
Прыпеў: Валожын, Валожын -- бацькоў маiх парог,
Пачатак жыццёвых, усiх шляхоў -- дарог.
Прыгожы, прыгожы i дзiуны горад мой
Мы не расстанемся з табой.
На пагорках распаложан,
Каб да сонца быць блiжей.
Гэй, Валожын, мой, Валожын-
Ты за усiх мне даражей.
Прыпеў: Валожын, Валожын -- бацькоў маiх парог,
Пачатак жыццёвых, усiх шляхоў -- дарог.
Прыгожы, прыгожы i дзiуны горад мой
Мы не расстанемся з табой.