У сваіх праграмах мы стараемся знаёміць Вас з душпастарствамі нашай дыяцэзіі. 18 кастрычніка ў каталіцкім Касцёле адзначалася свята евангеліста Лукі, які з’яўляецца заступнікам службы аховы здароўя. Сёння мы хочам пазнаёміць Вас з Душпастарствам службы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі. А госцем праграмы мы запрасілі духоўнага кіраўніка гэтага душпастарства кс. Мікалая Ціхановіча.