На Гомельшчыне працягваецца збор подпісаў супраць Дэкрэта аб “дармаедах”. У Рэчыцы зборам подпісаў займаецца прафсаюз РЭП, актывісты партыі БСДП і кампаніі “Гавары праўду”. Агулам, супольнымі намаганнямі ўжо сабрана звыш 1 тыс. пісьмовых подпісаў. Рэчычане актыўна падпісваюцца за адмену Дэкрэта і наракаюць на адсутнасць працы ў горадзе і раёне.
За зборам подпісаў актывістам БСДП Алегам Шабетнікам на рынку “Славянскі” у Рэчыцы назірала карэспандэнтка сайта “Гомельская вясна” Ларыса Шчыракова