Мы используем cookie-файлы, чтобы улучшить сервисы для вас. Если ваш возраст менее 13 лет, настроить cookie-файлы должен ваш законный представитель. Больше информации
Галубіцкая пушча ў 1930-я гг была месцам палявання высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў. Ва ўсялякім разе нам дакладна вядома, што ўзімку 1931 года ў адным з такіх паляванняў браў удзел прэзідэнт Станіслаў Вайцяхоўскі. Між тым, паводле здымкаў з таго палявання, акрамя кампаніі паляўнічых, мы можам убачыць – як выглядала даваеннае мястэчка Галубічы, якое ў апошнюю вайну было спалена немцамі. У прыватнасці, мы можам уявіць – як выглядаў тамтэйшы маёнтак, дзе спыніўся на пастой прэзідэнт разам з кампаніяй паляўнічых.