Памятную дошку ў гонар першага беларускага патрыярха праваслаўнай царквы ў часы незалежнасці ўсталявалі на гімназіі №3 Бабруйска. З 2023 года гэтая гімназія носіць імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Мемарыяльную дошку з барэльефам асвяцілі днём 25 снежня, урачыстасці ўзначаліў патрыяршы экзарх Беларусі, мітрапаліт Веніамін – піша bobr.by . Мітрапаліт Філарэт з’яўляўся прадстаяцелем Беларускай праваслаўнай царквы з 1978 па 2013 год. Пры ім у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Мінску адкрыўся курс багаслоўя, пачаліся службы на беларускай мове. Уладыка памёр у студзені 2021 года пасля таго, як быў шпіталізаваны з каранавірусам. Фота: bobr.by https://mogilev.media/u-babrujsku-adkryli-memaryjalnuju-doshku-mitrapalitu-filarjetu/
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев