Мы используем cookie-файлы, чтобы улучшить сервисы для вас. Если ваш возраст менее 13 лет, настроить cookie-файлы должен ваш законный представитель. Больше информации
З фоталетапісу Коласаўскага тэатра. Народны артыст БССР Уладзімір Куляшоў (Шаманаў) і заслужаная артыстка РБ Таццяна Ліхачова (Валянціна) у спектаклі "Летась у Чулімску" па п'есе Аляксандра Вампілава. Здымак 1978 года.
0 комментариев
1 класс
З фоталетапісу Коласаўскага тэатра. Заслужаная артыстка БССР Валянціна Петрачкова ў спектаклі "Беласнежка і сем гномаў" (у ролі Каралевы). 1965 год.
0 комментариев
2 класса
Пачаўся 2025-ы год! Коласаўскі тэатр шчыра віншуе сваіх адданых гледачоў і запрашае на спектаклі!
На першым тыдні новага года на тэатральнай віцебскай сцэне:
- 3 студзеня, 19:00, - прэм’ера містычнай трагікамедыі «ПАРАШУТЫСТ» паводле аднайменнай аповесці А.Селіна
- 4 студзеня, 11:00, - чароўная казка «БЕЛАСНЕЖКА і СЕМ ГНОМАЎ» паводле казкі братоў Грым «Беласнежка». Пасля спектакля - навагодняе прадстаўленне каля ёлкі!
- 4 студзеня, 18:00, - трагічная балада пра прынца Дацкага «ГАМЛЕТ» Уільяма Шэкспіра
- 5 студзеня, 11:00, - чароўная казка «БЕЛАСНЕЖКА і СЕМ ГНОМАЎ» паводле казкі братоў Грым «Беласнежка». Пасля спектакля - навагодняе прадстаўленне каля ёлкі!
- 5 студзеня, 18:00, - драматычная камедыя «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана»
Квіткі - у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81
Рэжым работы касы:
3 студзеня - з 12.30 да 19.30
4 і 5 студзеня - з 10.30 да 18.30
0 комментариев
2 класса
Сёння, 3 студзеня, споўнілася 80 год з дня нараджэння ВІКТАРА МІКАЛАЕВІЧА ДАШКЕВІЧА (1945 – 2020), заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, акцёра (1973-1990), (1991-2020), загадчыка трупы коласаўскага тэатра (1981-1990, 1991-2007).
Віктар Мікалаевіч Дашкевіч нарадзіўся 3 студзеня 1945 года ў вёсцы Вяціцераўка Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс прафесара В.П.Рэдліх). Пасля заканчэння працаваў акцёрам у Коласаўскім тэатры.
Першай буйной роляй стаў Палікар Абрагімовіч у знакамітым спектаклі Валерыя Мазынскага «Званы Віцебска» па п’есе Уладзіміра Караткевіча, за якую Віктар Дашкевіч атрымаў дыплом на Рэспубліканскім фестывалі творчай моладзі. У той жа час стварыў шэраг цікавых вобразаў: Мікіта са спектакля «Жарты» паводле беларускіх вадэвіляў, Ерамееў («Летась у Чулімску» А.Вампілава), Мікалай Іванавіч («Стары дом» А.Казанцава), Мікола («Парог» А.Дударава), Арсен («Чужы» Л.Ніканенкі).
На пачатку 1990-га Віктар Мікалаевіч адгукнуўся на прапанову стаць дырэктарам Беларускага тэатра «Лялька». На гэтай пасадзе ён працаваў да верасня 1991 года. Але цягнула назад, на коласаўскую сцэну... Найбольш яскравыя ролі, сыграныя ў гэты і больш позні перыяд – Добчынскі і Анучкін («Рэвізор» і «Жаніцьба» М.Гогаля), Альбані («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Цялегін і Сорын («Дзядзька Ваня» і «Чайка» А.Чэхава), Савецкі следчы («От цо да!» С.Яновіча), Пісьменнік («І смех, і слёзы, і Любоў» па У.Набокаву), Чорны («Сон на кургане» Я.Купалы). Акцёр мог злучыць жыццёвую дакладнасць, пераканальнасць вобраза з яркай вонкавай формай на мяжы з гратэскам, калі таго патрабавала рэжысёрская задума спектакля. У 1999 годзе за ролю Мнішака акцёр уганараваны прызам глядацкіх сімпатый на Міжнародным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы».
Адначасова з акцёрскай працай Віктар Мікалаевіч доўгі час служыў загадчыкам трупы Коласаўскага тэатра, трымаў моцную сувязь паміж адміністрацыяй і артыстамі.
Сярод вобразаў, створаных у апошнія дзесяцігоддзі, глядач і крытыка асабліва адзначала яго Мамаева ў «Мудрацах» А.Астроўскага, Рэджы ў «Квартэце» Р.Харвуда, Радзівона Мікалаевіча ў «Старамоднай камедыі» А.Арбузава, Дубатоўка ў «Дзікім паляванні караля Стаха» Ул.Караткевіча, Місэна ў «Дурнічцы» Лопэ дэ Вегі, прафесара Райсэра ў «Доктары філасофіі» Б.Нушыча, дзеда Севярына ў «Яшчэ раз пра каханне» В.Шукшына. А са спектаклем «Пазычанае шчасце» ён неаднаразова аб’ехаў многія абласныя сцэны. Коласавец гарманічна адчуваў сябе і ў многіх дзіцячых спектаклях.
Пайшоў з жыцця 31 сакавіка 2020 года.
0 комментариев
2 класса
Прэм’ера - сёння! Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адкрывае новы год новым спектаклем!
3 студзеня, 19:00, - містычная трагікамедыя «ПАРАШУТЫСТ» паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Селіна.
У прафесійнага парашутыста Эдварда не раскрываецца парашут. З’яўляецца Смерць і прапануе майстру спорту выканаць яго апошняе жаданне. «Запасны парашут...» – са страхам шэпча ён. І атрымліваецца нечаканае: Смерць дорыць парашутысту жыццё. Але містычнай асобе немагчыма адмовіцца ад свайго прызначэння - вось яна і прымае розныя абліччы, каб нарэшце забраць героя ў іншы свет... Але крок за крокам адчувае ўсё большае прыцягненне да сваёй ахвяры... Чым жа скончыцца змаганне паміж рэальным чалавекам і містычным персанажам - глядзіце сёння на коласаўскай сцэне!
Квіткі - у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым работы касы сёння, 3 студзеня, - з 12.30 да 19.30.
Чакаем усіх-усіх!
0 комментариев
3 класса
Віншуем з днём нараджэння артыстку драмы, вядучага майстра сцэны РАІСУ СЦЯПАНАЎНУ ГРЫБОВІЧ!
З 1982 года яна верна і аддана служыць Коласаўскаму тэатру, беларускаму сцэнічнаму мастацтву. Сыграла дзясяткі роляў, сярод апошніх асабліва вылучаюцца: Настасся Фёдараўна Мярчуткіна («Смешныя людзі» па п'есах А.Чэхава), Хава («Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа), Маці Сярогі і Фёкла Кузоўнікава («Яшчэ раз пра каханне» паводле В.Шукшына), міс Пэціктан («Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкена), Вівіян Трэчмэн («Каханне і падаткі» па У.В.Зандту і Д.Мілмар), Дачка («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» паводле Г.-Г.Маркеса),.Барабуля («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча), Воблачка, бабуля Агапа («Агнявы Леў» А.Кружнова), Кабета ("Дзеці.Вёрсты" А.Казюханава паводле Я.Коласа), Мачаха ("Дванаццаць месяцаў" А.Замкоўскага паводле С.Маршака), чарапаха Тарціла ("Залаты ключык" А.Талстога), Беліна ("Нібыта хворы" Ж.-Б.Мальера), Разалія Саламена ("Шлюб па-італьянску" Э.дэ Філіпа), Кактус ("Беласнежка і сем гномаў" братоў Грым).
Ад усяго сэрца жадаем Раісе Сцяпанаўне новых творчых здзяйсненняў, багатых вобразаў і рызыкоўных сцэнічных эксперыментаў, ажыццяўлення мар і жаданняў, моцнага здароўя, павагі калег, любові і бязмежнага клопату блізкіх і сваякоў, выдатнага настрою, бадзёрасці на доўгія гады!
0 комментариев
0 классов
Віншуем з днём нараджэння загадчыка гаспадаркі Яцко Любоў Уладзіміраўну!
Любоў Уладзіміраўна працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з верасня 2020 года. За гэты час праявіла сябе адказным, дысцыплінаваным, ініцыятыўным супрацоўнікам.
Жадаем Любові Уладзіміраўне толькі шчаслівых дзён, моцнага здароўя, матэрыяльнага і душэўнага дабрабыту, добрага настрою!
0 комментариев
1 класс
У Коласаўскім тэатры новы, 2025-ы, год пачнецца з прэм’еры! Кажуць, гэта вельмі добрая прыкмета!
Запрашаем 3 студзеня, 19:00, на самы першы паказ містычнай трагікамедыі «ПАРАШУТЫСТ» паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Селіна!
Мы жывём у эпоху рызыкі, пастаянна шукаем, як павысіць узровень свайго адрэналіну. Эдвард прафесійна займаецца парашутным спортам. На адным са спаборніцтваў парашут не раскрываецца. З’яўляецца Смерць і пытаецца асуджанага Эдварда пра апошняе жаданне. «Запасны парашут...» – са страхам шэпча майстар спорту. Смерць нечакана для сябе дорыць парашутысту жыццё, якое цяпер ён не згодны так проста адпускаць. Але і Смерць не можа адмовіцца ад свайго прызначэння і прымае розныя абліччы, каб нарэшце забраць героя ў іншы свет... Паступова яна пачынае адчуваць усё большае прыцягненне да сваёй ахвяры... А Эдвард разумее, што жыццё не вечнае і таму трэба напоўніцу карыстацца кожным імгненнем. Чым жа скончыцца гэтае змаганне, барацьба паміж рэальным чалавекам і містычным персанажам – глядзіце ў тэатры імя Якуба Коласа.
У тэатральнай гісторыі спалучаюцца трагічнасць і камічнасць, гумар і драматызм, гарэзлівасць і прытча. Героі зазіраюць унутр сябе, каб паспрабаваць адказаць вечныя пытанні: што такое жыццё? што такое смерць? хто такі чалавек паміж жыццём і смерцю?
Пастаноўка Вячаслава Грушова, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай. Інсцэніроўка і пераклад інсцэніроўкі Алеся Замкоўскага.
У спектаклі занятыя: Яўген Бераснеў / Цімур Жусупаў (Эдвард), Ніна Обухава / Вікторыя Шамардзіна (Смерць), Міхаіл Асанаў / Раман Волат (Гарбуноў, сябра Эдварда), Аксана Сурвіла / Святлана Сухадолава (Валянціна, жонка Эдварда), Георгій Лойка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Юрась Цвірка, уладальнік медаля Францыска Скарыны (Апавядальнік).
Узроставае абмежаванне - 16+. Працягласць спектакля - 2 гадзіны 15 хвілін з антрактам.
Квіткі - у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
0 комментариев
1 класс
З фоталетапісу Коласаўскага тэатра. Народныя артысты Беларусі Уладзімір Куляшоў і Тадэвуш Кокштыс у спектаклі "Вяселле Крачынскага" па п'есе А.Сухаво-Кабыліна. 1981 год.
0 комментариев
0 классов
З фоталетапісу Коласаўскага тэатра. Сцэна са спектакля "Залёты" па п'есе В.Дуніна-Марцінкевіча (1992 г.)
Напишите, что Вы ищете, и мы постараемся это найти!
Левая колонка
О группе
Афіцыйная суполка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Створана з мэтай папулярызацыі гэтага сцэнічнага калектыву, пашырэння стасункаў з усімі яго аматарамі і прыхільнікамі, абмеркавання спектакляў, творчасці акцёраў, рэжысёраў, мастакоў.
210026, Рэспубліка Беларусь, г.Віцебск, вул.Замкавая, 2., Витебск