🔝
👆29 снежня 2023 года адкрыўся для наведвання чарговы (4 па ліку!) зал пастаяннай экспазіцыі “Іўеўскі раён у 2-ой пал. ХХ - пач. ХХІ ст.”.
📖 Дадзены зал прысвечаны сучаснай гісторыі Іўеўскага раёна. Ён знаёміць наведвальнікаў з асаблівасцямі развіцця нашага рэгіёна, пачынаючы ад першых пасляваенных гадоў і да нашых дзён.
🗣 На тэматычнай экскурсіі па зале мы распавядзем пра людзей, што звязалі сваё жыццё з Іўеўскім краем; закранём буйныя агульнагістарычныя падзеі; пакажам, якім чынам яны адбіваліся на жыццёвых умовах і быце жыхароў Іўеўскага раёна ў розныя перыяды.
Цягам экскурсіі вы даведаецеся:
💡калі быў утвораны Іўеўскі раён;
💡калі атрымаў статус горада наш раённы цэнтар;
💡як аднаўлялася гаспадарка Іўешчыны ў пасляваенныя час;
💡хто з’яўляўся першым фермерам на тэрыторыі нашага раёна;
💡пазнаёміцеся са знакамітымі асобам і ганаровымі грамадзянамі нашага горада;
і шмат-шмат чаго іншага.
🪙 Уваходны білет у складзе агляднай экскурсіі: 3 р.
Уваходны білет у зал асобна: 1.5 р.
📞 Тэлефон для даведак: 6 80 35
#Ивье #ивьевскийрайон #музей #музейноезанятие #музеибеларуси #гродно #история #историябеларуси #культура #гісторыя #гісторыябеларусі #history #Museum #Belarus #grodno #ivye #навіна #экспазіцыя #беларуская_дзяржаўнасць
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 1