#Дзевяностыя 🌿 ☔ Пад парасонам часу судакранаемся з гісторыяй Паўночнага мікрараёна ў Баранавічах, дзе падчас перабудовы ў 1989 годзе каля Свяцілаўскага возера пачалося ўзвядзенне новай школы, якая і стала пасля дзяржаўнай установай адукацыі “Ліцэй № 1 г. Баранавічы”❗ 📺 У кадрах 1991 года той самы няпросты перыяд, калі ліцэй не меў юрыдычнага статусу, хіба адну толькі шыльду ды візуалізацыю тэрыторыі, але склаўся моцны і адказны педагагічны калектыў з вялікай колькасцю слушных ідэй, у тым ліку і па дыферынцыраваным падыходзе ў навучанні. ⏳ Чаму склалася такая сітуацыя, тлумачыць карэспандэнту Алене Давыдавай дырэктар Генадзь Сакалоўскі. 👬 Сваімі думкамі пра фарміраванне светапогляду, вучобу, выкладчыкаў і будучыню дзеляцца старэйшакласнікі, цвёрда ўпэўненыя, што ліцэй ім вельмі патрэбен 💛 🎼 За кадрам гучыць “Залатая восень” ☀ кампазітара Яўгена Глебава 🎶 #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #ЗалатыФондБТ #прафесія #ліцэй #настаўнік #вучні #Баранавічы
    0 комментариев
    2 класса
    #Дзевяностыя 🌿 📱 Камп’ютарызацыя + культура = пачуццё прыгожага памножанае на дабро і жыццясцвярджальнасць. ➡ Не, гэта не матэматычная формула, так характарызуе XXI стагоддзе настаўніца малодшых класаў у запісе 1991 года. І, дарэчы, параўноўвае педагога па прынцыпу гуманіста Яна Каменскага з садоўнікам. ☀ Тэхналагічнае развіццё паглынула ўсе сферы, прафесійныя і асабістыя зносіны перайшлі ў анлайн-фармат, але верыцца, што агульначалавечыя каштоўнасці ніколі не дапасуюцца да лічбаў. З абсалютнай дзіцячай непасрэднасцю разважалі пра час, кааперацыю, кошт на тавары і заработную плату тагачасныя піянеры. З цікавасцю, сваім бачаннем падзей, але з поўнай адказнасцю моманту, што прадстаўляў для іх вялікую важнасць. 📺 Сюжэт пра школьнае жыццё Сяргея Гавенкі ў тэлевізійнай перадачы “Я і мы”, 🎼 за кадрам гучыць “Вальс” кампазітара Леаніда Смялкоўскага 🎶 #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #ЗалатыФондБТ #прафесія #школа #настаўнік #вучні
    0 комментариев
    0 классов
    #Дзевяностыя 💥 ☀ “Віцебскія дываны” – адно з буйнейшых вытворцаў і эспарцёраў з больш чым векавой гісторыяй, але да такой рэпутацыі прыйшлося крочыць не адзін дзесятак год ❗ ⌛ #Кадрымінулага фіксуюць той самы перыяд, калі матэрыяльна-тэхнічная база знаходзілася ў плачэўным стане, цэхі не аднаўляліся, а новыя пляцоўкі не будаваліся. Але самае галоўнае, што нават у такія няпростыя моманты на вытворчасці працавалі адданыя сваёй справе людзі, 💛 і нягледзчы на адсутнасць камфортных умоў, спраўляліся, мабыць таму, што з маленства прывучаліся да руплівасці і нялёгкай штодзённай працы 🌿 📺 Фрагмент тэлеперадачы “Я і мы”, запіс 1991 год. Карэспандэнт Сяргей Гавенка тады яшчэ на Віцебскім вытворчым аб’яднанні дываноў высвятляе, што рабіць дзеля выпраўкі сітуацыі і дзе шукаць выйсце❓ #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #ЗалатыФондБТ #Віцебскіядываны #будаўнічаяпляцоўка #прафесія #абсталяванне
    0 комментариев
    0 классов
    ☀ Каб зазірнуць у заўтра, неабходна разумець рэчаіснасць, а каб пражыць сёння, трэба асэнсаваць учарашняе. 💛 Кола пачуццяў, дзе у кожнага на душы ёсць нешта такое дарагое і патаемнае, пра што часта ўзгадваецца, што прыносіць асалоду і цяпло ўспамінаў 📚 📺 Пачынаем серыю публікацый з #кадраўмінулага, дзе людзі, падзеі і, канечне, тое, што хвалявала тады, у далёкія, такія няпростыя і такія настальгічныя ⏳ #Дзевяностыя ❗ ➡ Фрагмент тэлеперадачы “Я і мы”. Карэспандэнт Алена Давыдава праводзіць апытанне сярод гараджан пра прафесію, спецыяльнасць, прэстыж і заработную плату. Што датычыцца наяўнасці вакансій і спецыялістаў, то маніторынг вядзе Рэспубліканскі цэнтр занятасці насельніцтва. Час бяжыць, а пытанне працаўладкавання і заробку і тады, і сёння застаецца адным з першарадных 🌿 #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #ЗалатыФондБТ #гараджане #прафесія #насельніцтва #Цэнтрзанятасці
    0 комментариев
    0 классов
    #Дзень_жанчын 🌷 ☀ З Вясной і шчасцем, шаноўныя жанчыны❗ З натхненнем, першымі цёплымі промнямі, мірнага неба вам, яснага, чыстага, мары, самай запаветнай, усмешак і радасці, ласкі, пяшчоты і кожнага дня без турботы, але з прыемнымі клопатамі побач з каханымі, роднымі, блізкімі, дарагімі! 🌿 Меладычна спявае прырода, у такт пяе і душа! І, канечне, артысты дораць настрой і творчыя малюнкі. На віншавальнай пляцоўцы фрагмент аднаго з яркіх міжнародных фестываляў і непаўторныя моманты цудоўнага свята сяброўства, музыкі і песні 🎼 💛 І так хочацца, каб для кожнай жанчыны прагучалі такія патрэбныя словы – “Необыкновенная”, “Я подарю тебе любовь”. На сцэне Летняга амфітэатра Руслан Аляхно, Аляксандр Панаётаў, Аляксей Чумакоў і чуллівыя сэрцы віцебскай публікі 🌺 📺 “Необыкновенная” (Кім Брэйтбург – Сяргей Сашын), “Славянскі базар у Віцебску-2005” 🌸 📺 “Я подарю тебе любовь” (аўтар – Тарас Дзямчук), ансамбль танца “Лявоніха” (мастацкі кіраўнік – Вольга Панэ) “Славянскі базар у Віцебску-2017” 🌸 #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #фестываль #СлавянскіБазар #эстрада #папулярнаяпесня #вясна
    0 комментариев
    4 класса
    #песні_Вясне 🌷 🌿 Зіма марнуецца, а паветра нясмела напаўняецца цяплом☀Гукаем вясну на пляцоўку цёплых успамінаў, прывабліваем яе цудоўнай стужкай #кадраўмінулага, каб паказаць, якая яна чаканая і любая! 💛 📺 Песні-вяснянкі – мілагучныя “Мелодыі роднай зямлі” – фрагмент канцэртнай праграмы ў вялікай тэлевізійнай студыі, запіс 1986 г. ➡ Беларускія народныя песні “Ой, вясна-красна”, “Вясна на калочку”, “Жавароначкі, прыляціце” ў апрацоўцы Мікалая Сіраты выконвае заслужаная артыстка БССР Валянціна Пархоменка і дзіўныя вясновыя званочкі – дзіцячы фальклорны ансамбль “Зорачка” (мастацкі кіраўнік – Маргарыта Іванова) 🎼 #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #ЗалатыФондБТ #народнаяпесня #ВалянцінаПархоменка #Зорачка #вяснянкі
    0 комментариев
    1 класс
    #песні_Вясне 🌿 🌷 Вясна-вясняначка, вясна-красунечка, звонка і песенна вітаем цябе, непаўторную, доўгачаканую, цёплую і радасную! ☀ 📺 У #кадрахмінулага вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Беларускія веснавыя гульні, абрады, карагоды”. 💛 Выконвае Дзяржаўны акадэмічны народны хор БССР, запіс 1984 г. ➡ Пастаноўка Аляксандра Бурачэнкі і багатая мудрасць самабытнай народнай песні ў апрацоўцы Мікалая Сіраты: “Вясна, вясна, ты вясняначка”, “Пусці, пусці маці, вясну заклікаці”, “Валачобная”, “Ой, красна, красна каліна ў лузе”, “Ой, вывелі куста”, “У агародзе на пагодзе”. 🎼 Вакальная асалода і традыцыйныя беларускія танцы❗ #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #ЗалатыФондБТ #народнаяпесня #народныхорБССР #вяснянкі
    1 комментарий
    5 классов
    0 комментариев
    3 класса
    #Віншуем ❗ ☀ Юбілейную дату адзначае таленавіты артыст, лёс якога – у плыні творчасці, адданасці беларускай народнай песні і шчыраму слухачу 🎼 Цёплыя эмоцыі і пажаданні непаўторнаму салісту ансамбля “Бяседа” Валянціну Кірыленку ❤ Зычым бязмежнага здароўя і мілагучнай жыццёвай мелодыі – каларытнай, насычанай сонечнымі падзеямі, з дабрынёй і сардэчнасцю, асалодай, дастаткам, з вясёлымі нотамі, гарманічнай і маляўнічай палітрай пачуццяў, бурлівай, нібы крыніца, невычэрпнай на эмоцыі, шчаслівай, сярод блізкіх, родных, дарагіх, у каханні і згодзе! 🎉 🎂 📺 У кадры – акапэльнае выкананне беларускай народнай песні “Ай, пад дубам, дубам” і прыгажосць адметнага голасу Валянціна Кірыленкі. 🎤 Фрагмент канцэртнай праграмы да 30-годдзя творчай дзейнасці заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа” Белтэлерадыёкампаніі (мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны), запіс 2022 г. 🎶 #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #ЗалатыФондБТ #народнаяпесня #кампазітарыБеларусі #ЛеанідЗахлеўны #заслужаныкалектыў #Бяседа #ВалянцінКірыленка
    1 комментарий
    4 класса
    #ДзеньЗакаханых 💕 ☀ Адзін з самых цёплых на эмоцыі дзён халоднага лютага, у якім столькі прыгажосці, пачуццёвасці і хараства! 💛 Акружайце клопатам і ўвагай адзін аднаго, радуйце ўсмешкамі і прыемнымі сюрпрызамі, сагравайцеся каханнем 👫 📺 Лірычная метафара пачуццяў 📖 у паэзіі Уладзіміра Карызны на стужцы #кадраўмінулага – “Зоркі золкае каханне” 🎼 на музыку Уладзіміра Карызны малодшага тонка і чулліва перадае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталія Раманская 🌷, харэаграфічная замалёўка – балет “Эль”, 💃 запіс 2002 г. #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #беларускаяпесня #народныпаэт #УладзімірКарызна #НаталіяРаманская
    1 комментарий
    1 класс
Фильтр
  • Класс
Фото
Фото
  • Класс
Показать ещё