З майго дзённіка. У гэтыя дні ўсе людзі віншуюць сваіх родных, сяброў, знаёмых з надыходзячымі Новым годам і Калядамі. Віншую ўсіх, усіх і я. Доўга думаў: а што пажадаць усім нам у гэтакі няпросты перыяд нашага жыцця? Прыпомніў верш савецкага паэта Евгения Евтушенко "Дай бог", які ён напісаў у 1990 годзе. Жадаю усім, усім таго, што прасіў знакаміты паэт у Бога: "Дай бог всего, всего, всего и сразу всем — чтоб не обидно... Дай бог всего, но лишь того, за что потом не станет стыдно." І прырода паспрыяла, каб у пераднавагоднія дні ў нас усіх быў добры настрой, накрыўшы зямлю белай коўдрай. Толькі вось ці надоўга?
    0 комментариев
    0 классов
    У хвілінку адпачынку.
    0 комментариев
    1 класс
    З майго дзённіка. Напачатку зімы не мінавала мяне навалач. Захварэў. Напэўна, звычайная прастуда, а можа грып. Не ведаю. Да доктара вырашыў не звяртацца. Лекі былі ў запасе, падумаў, што спраўлюся з хваробай самастойна. Цяпер сумняваюся. Вось калі б звярнуўся да тэрапеўта, можа праз дзён 7 выздаравеў бы, а так увесь мінулы тыдзень прыйшлося і трыццацідзевяціградусную тэмпературу "збіваць", і боль у гартані ўтаймовываць. Добра, што ўсё добра скончылася. Няўжо спраўджваюцца словы аднаго гумарыста, які некалі сказаў: "Медицина – это искусство обманывать пациента на период, пока природа сама справится с болезнью." Хто яго ведае. Праўда, у маім выпадку без лекаў не абыйшлося. Народные сродкі выкарыстоўваў як дапаможныя
    0 комментариев
    0 классов
    ТОЛЬКІ ПРА ШКОЛУ І НАСТАЎНІКАЎ. Афарызмы, прыказкі, цытаты.
    1 комментарий
    11 классов
    ВО ВКУСЕ НЕ ОТКАЖЕШЬ. Диета на 2025 год: - Исключить из рациона мнения чужих людей; - Не наедаться перед сном тревожными мыслями; - Уменьшить потребление негатива и бесполезной информации; - Выпивать с утра стаканчик любви к себе. … И всегда и везде сеять позитив!
    0 комментариев
    0 классов
    😂🤣😂 #юмор
    0 комментариев
    0 классов
    З майго дзённіка. "Самая большая замочная скважина в истории человечества — Интернет", -- Стивен Кинг. З гэтым іранічным выслоўем амерыканскага пісьменніка немагчыма не пагадзіцца. Немагчыма пералічыць усё тое, што можна знайсці ў інтэрнэце. Я часта праглядаю відэаролікі пра медыцыну. Старасць прымушае ведаць, як зменшыць ціск, перамагчы бяссонніцу, якую ежу нельга ўжываць, ці можна піць віно, кульнуць "банную" чарку і г.д. Дык вось інтэрнэт прапануе такіе відэаролікі на медыцынскія тэмы, што саромеюся публічна напісаць пра гэта. Мне трэба, напрыклад, паглядзець відэаролік з рэкамендацыямі неўролага, а мне інтэрнет у дабавак прапануе мноства ролікаў сексолагаў. Можна толькі дагадвацца, якія запыты робяць у інтэрнэце школьнікі. І вось з гэтага ж інтэрнэта даведаўся, што "Полный запрет на использование социальных сетей детьми младше 16 лет одобрили в Австралии 28 ноября 2024 г. Закон вступит в силу через год, но уже в январе 2025-го начнутся испытания технологических методов." Цікава будзе сачыць, як гэты закон запрацуе. Некалі кіргізскі пісьменнік Чынгіз Айтматаў з гумарам сказаў: "Желудок умнее мозга, потому что желудок умеет тошнить. Мозг же глотает любую дрянь". Хіба ж гэта не так?
    0 комментариев
    1 класс
    ТОЛЬКІ ПРА ШКОЛУ І НАСТАЎНІКАЎ. Афарызмы, прыказкі, цытаты.
    0 комментариев
    27 классов
    З майго дзённіка. Зімы яшчэ няма, а мы вясну чакаем... Ужо некалькі гадоў глыбокай восенню мне ўспамінаецца верш майго земляка паэта Уладзіміра Папковіча (1935 - 2021 гг.ж.). Я дакладна не ведаю ў якім годзе ён напісаў гэты верш. Я скапіраваў яго ў фэйсбуку 9 лістапада 2016 г. Калі яго чытаю, у мяне адчуванне, што верш напісаны цяпер. Зімы яшчэ няма, а мы вясну чакаем, Мы з сумам пазіраем у смугу. Мы сонечныя пробліскі шукаем, Нягледзячы на шэрасьць і тугу. Мы верым у дабро, хоць навалач пануе, Шукаем у адмоўным пазітыў. Мы верым, што і Неба нас шануе, Пакуль што піетэт наш не астыў. Чакаем, моцна верым, любім, спадзяёмся, Трываючы жыццё, якое ёсьць. Мы чорнай сіле мужна не здаёмся, Перамагаючы адчай, нянавісьць, злосьць. 09.11.16 Уладзімір Папковіч. Змены ў прыродзе адбудуцца абавязкова. Дачакаемся не толькі вясну, але і лета. Хочацца, каб змены ў лепшы бок адбываліся ў асабістым жыцці і найчасцей, але пакуль пануе навалач і прыходзіцца трываць жыццё, якое ёсць.
    0 комментариев
    2 класса
    Толькі пра школу і настаўнікаў. Афарызмы, прыказкі, цытаты. Татья́на Влади́мировна Черни́говская — советский и российский учёный в области нейронауки, психолингвистики и теории сознания, академик Российской академии образования, иностранный член Норвежской академии наук. Директор Института когнитивных исследований Санкт-Петербургского государственного университета. Таццяна Чарнігаўская пра школу і настаўнікаў.
    0 комментариев
    3 класса
  • Класс
  • Класс
  • Класс
  • Класс
  • Класс
  • Класс
Показать ещё