У Мазыры дэмантавалі старыя цэнтральныя аркі маста праз Прыпяць
Дэмантаж пачаўся яшчэ 18 студзеня, як і планавалі будаўнікі, пра што «Моцныя Навіны» пісалі не так даўно.
Працэс быў даволі складаны. Канструкцыі разбіралі паэтапна, элемент за элементам. Мясцовы фатограф Віталій фіксаваў гэтую падзею на фота, і нават вёў прамыя эфіры ў TikTok, каб кожны мог назіраць за ходам спраў.
Учора работнікі разабралі апошнія элементы цэнтральнай часткі самага доўгага аўтамабільнага маста краіны. Трансляцыя доўжылася 3 гадзіны. Віталій назваў дэмантаж гістарычнай падзеяй.
Мост у Мазыры даўжынёй больш за 920 метраў быў пабудаваны ў 1958 годзе. Апошні раз яго рамантавалі ў 2004-м. У 2023 годзе пры даследванні маста яго стан прызналі перадаварыйным і распачалі маштабную рэканструкцыю. Скончыць працы плануюць у лістападзе 2025 года.
Крыніца: https://t.me/fotografvitalii/875
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев