Яго аўтары заявілі, што ў першую чаргу ён будзе цікавым для карыстальнікаў, якія шукаюць сяброў, доўгатэрміновыя адносіны і хочуць стварыць сям'ю.
Зарэгістравацца ў сэрвісе можна з 18 гадоў, але чакаецца, што асноўнай аўдыторыяй стане сегмент 35+.
Функцыянал у дадатку класічны: стужка з анкетамі і пошук людзей побач. Партнёра можна знайсці і па агульных цікавасцях, сярод якіх кулінарыя, сад, дом і дача, рукадзелле, рыбалка і іншыя.
«ОК Знакомства» – бясплатны сэрвіс, але там ёсць і платныя плюшкі, напрыклад, VIP-статус дазволіць схаваць узрост або атрымаць неабмежаваную колькасць падабаек. А функцыя «Узлёт» размясціць анкету на першае месца ў раздзеле «Людзі побач».
Да слова, сярэдняя месячная аўдыторыя «Аднакласнікаў» у апошні час вырасла і пераваліла за 35 мільёнаў карыстальнікаў.
Крыніца: https://tochka.by/articles/life/dazhe_esli_vam_nemnogo_za_30_v_belarusi_poyavilsya_novyy_servis_znakomstv
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев