Інфармацыя аб гэтым знайшлася ў Польскіх архіўных крыніцах-
Вось што піша аўтар Польскага геаграфічнага слоўніка складзенага ў канцы 19 стагоддзя : (перакладзена амаль даслоўна з Польскай мовы)
"Якімавічы
Квітнеюць ў Рэчыцкім павеце, на глухой, але багатай зямлі Палесся. Разам з Фальваркам Кошчыцы маюць плошчу больш за
26 000 араў (суч. 145,6 км2)і з'яўляецца цяпер спадчынай памешчыка Галянішчава-Кутузава-Талстога. Млыны і гандаль прыносяць каля 100 рублёў.
Стараства Якімавіцкае негродавае, належала да Мінскага ваяводства Мазырскага Павета. У року 1766 складалася з Якімавічаў,
а так-сама фальваркаў Кошчыцы, Валосавічы і Сякерычы. У тым-жа року валодаў ім Людвік Яленскі- падкаморны Мазырскі,
які плаціў з яго кварту злотымі- 424 грошай, цяпер жа губерні плаціцца злотымі- 495.
Якімавічы- вёска ў заходня-паўночнай часцы Рэчыцкага павета, месціцца над ракой Іпа, маецца Царква, асадкаў сёння 40; мясцовасць Палеская,
лёгкая глеба, багатыя сенажаці".
Крыніца арыгіналу тэксту:
Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. 3, Warszawa : nakł. Filipa Sulimierskiego i Władysława Walewskiego, 1880-1914
Знайшліся так-сама звесткі, аб складзе Якімавіцкага стараства праз 20 гадоў пасля апісанага вышэй стану. (на 1789 год)
Стараства Якімавіцкае па інвентару 1789 года. Мазырскага павета
starostwo Jakimowickie:
w. Jakimowicz (Якімавічы)
w. Klinska (Клінск)
w. Siekierzyc (Сякерычы)
w. Zubliszcz (Зублішча)
sloboda Michailowska (Міхайлаўская Слабада)
w. Wolosowicz (Валосавічы)
w. Dubkowicz (Дубкавічы) (магчыма Дубнякі)
w. Koszczyc (Кошчычы)
w. Kozlowicz (Казловічы)
w. Nowosiolki (Навасёлкі)
Згодна архіўным звесткам Ф1636 206д. Па стану на 1765 год Якімавіцкім, Сухавіцкім і Нястанавіцкім старастам з'яўляўся Міхал Яленскі.
Рэвізскія казкі па Мазырскаму павету (Фонд 333/ опіс 9) (стар. 447об-455/ плёнка 7766535/ кадр. 484-495) Згадваюць, што па стану на 1795 год, Яленскі Іван Рафаілавіч валодаў сялянамі вёсак Касейск (вёска каля Валосавіч), Валосавічы, Зублішча, Пагарэлая Слабада і Сякерычы.
Нет комментариев