Трамп абурыўся расейскім ударам па Украіне «Я не задаволены расейскімі ўдарамі па Кіеве. Гэта непатрэбна і вельмі недарэчна па часе. Уладзімір, спыніся! 5000 салдатаў штотыдзень гінуць. Давайце зробім мірную дамову!», – напісаў прэзідэнт ЗША ў сваёй сацсетцы Truth Social. Гэты пост з’явіўся пасля чарговай начной атакі Расеі па Украіне. Ад удараў у ноч на 24 красавіка найбольш пацярпеў Кіеў. На раніцу было вядома пра 8 загінулых і 77 параненых.
    1 комментарий
    1 класс
    🔺У Беларусі збіраюцца павесці вялікую амністыю: пад яе могуць трапіць 8000 вязняў. Для большасці асуджаных умова для амністыі – гэта поўнае кампенсаванне шкоды, нанесенай злачынствам, а таксама станоўчая характарыстыка паводзінаў падчас адбыцця пакарання. У законапраекце асобна не гаворыцца пра выключэнне са спісаў асобаў, асуджаных паводле артыкулаў «экстрэмісцкай накіраванасці» (менавіта ў гэтую катэгорыю звычайна трапляюць людзі, асуджаныя паводле палітычных артыкулаў). Законапраект ужо скіраваны на разгляд у парламент. У ім плануецца шэраг зменаў. Сярод галоўных – пашырэнне спісу тых, хто можа быць цалкам вызвалены ад пакарання. У яго дадалі асобаў, што пакутуюць на пэўныя хваробы. Для людзей ад 70 гадоў раней не судзімых і асуджаных на тэрмін да шасці прапануюць увесці магчымасць замены пазбаўлення волі на больш мяккае пакаранне. Таксама замест поўнага вызвалення ад адказнасці прапануецца ўжываць частковую амністыю.
    1 комментарий
    2 класса
    🇺🇸 У ЗША зноў масава патрабуюць адстаўку Трампа Тысячы людзей выйшлі на вуліцы супраць палітыкі прэзідэнта. Яго абвінавачваюць у разбурэнні дэмакратыі і аўтарытарызме. На плакатах бачны надпісы: «Амерыканцы выбіраюць прэзідэнтаў, а не каралёў», «Нянавісць ніколі не зробіць Амерыка вялікай», «Хопіць тарыфаў» і г.д. Вось, як выглядаюць пратэсты. Фота: Getty Images
    1 комментарий
    3 класса
    💁‍♂️ Сілавікі Лукашэнкі працягваюць паміраць у вельмі маладым узросце Стала вядома пра смерць міліцыянера Паўла Гавіна, які 10 гадоў адказваў за ідэалогію ў Салігорску. Ён пайшоў са службы ў жніўні 2023 года ў званні падпалкоўніка. Мужчыне было ўсяго 49 гадоў. Гэта далёка не першы выпадак, калі сілавікі рэжыму сыходзяць з жыцця так рана.
    2 комментария
    0 классов
    ❗Пайшоў з жыцця Папа Рымскі Францішак Яму было 88 год.
    1 комментарий
    4 класса
    😃 «І што мы з табой рабіць будзем?» Паглядзіце каго сустрэлі на лясной дарозе ў Віцебскай вобласці!
    1 комментарий
    2 класса
    🤷‍♀️ Трамп расчараваны тым, як Украіна і Расея паводзяць сябе ў перамовах па сканчэнні вайны Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага Дому Кэралайн Левіт: «Я думаю, што прэзідэнт дакладна даў зразумець, што ён стала расчараваны абодвума бакамі гэтага канфлікту, і ён хоча, каб гэтыя баявыя дзеянні скончыліся, ён хоча, каб вайна скончылася» Заява прагучала на фоне візіту спецпрадстаўніка Трампа Стывена Ўіткафа ў Расею.
    1 комментарий
    0 классов
    💔 У Крывым Рогу развіталіся з загінулымі дзецьмі Яны сталі ахвярамі масавага расейскага абстрэлу 4 красавіка. Тады пад удар трапілі дамы, школы, крамы і дзіцячыя пляцоўкі. Усяго загінулі 19 чалавек. Самаму малодшаму было ўсяго тры гады. ⚠️ Увага, здымкі могуць нанесці эмацыйны ціск
    2 комментария
    17 классов
    😶«Закрыць усе шчыліны іншадумства» Упершыню ў Беларусі былі зацверджаны асновы ідэалогіі дзяржавы. Аднак цягам 30 гадоў уладамі прымаліся іншыя заканадаўчыя акты ў ідэалагічным кірунку. Што ў выніку стала «дзяржаўнай ідэалогіяй» і ці чакае беларусаў татальная ідэалагізацыя? Разбіраемся разам з экспертамі. Што яны нам распавялі, чытайце ў нашым артыкуле https://belsat.eu/86107369/betonny-shchyt-yak-lukashenka-zatsementavau-svayu-idealogiyu
    1 комментарий
    0 классов
    🫣 Рэальнасць, у якой мы апынуліся: Бондарава можа збегчы за мяжу ад пераследу Калі Вольга Бондарава звернецца да BYSOL, яе заяўка не будзе адхіленая аўтаматычна. Пра гэта паведаміў Андрэй Стрыжак, удакладніўшы некалькі важных умоваў. «На першым этапе мы б упэўніліся, што гэта насамрэч яна (маем сродкі верыфікацыі), і потым бы запусцілі працэдуру. У межах працэдуры вызначаюцца суадносіны пакарання, што пагражае чалавеку, і патэнцыйная шкода/карысць для грамадства і прымаючай краіны, што можа прынесці былы прапагандыст/сілавік. Гэты аналіз адбываецца ў шчыльнай супрацы з краінамі, куды чалавек можа трапіць дзякуючы нашаму ўмяшальніцтву», – заявіў ён. Нагадаем, што Бондарава не толькі распаўсюджвала хлусню пра Беларусь і даносіла сілавікам на беларусаў, але і крытыкавала чыноўнікаў за выкарыстанне беларускай мовы. А цяпер яна сама затрымана сілавікамі Лукашэнкі.
    1 комментарий
    1 класс
Фильтр
  • Класс
Показать ещё