Нэйт Вэнс два з паловай года змагаўся ў складзе падраздзялення ЗСУ «Ваўкі Да Вінчы». Ён удзельнічаў у баях за Купянск, Бахмут, Аўдзееўку і Пакроўск.
Раней Найт служыў у корпусе марской пяхоты ЗША. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ён прыпыніў працу ў нафтавай кампаніі і паехаў на фронт.
Амерыканец звольніўся са службы ва ўкраінскім войску ў студзені 2025-ага (за некалькі дзён да прысягі Джэй Дзі Вэнса). Ягоны стрыечны брат адзначыўся крытыкай Украіны.
«Дональд Трамп і мой стрыечны брат, відавочна, думаюць, што змогуць атрымаць перамогу над Пуціным. Яны памыляюцца. Расейцы не збіраюцца забываць аб нашай падтрымцы Украіны. Мы карысныя ідыёты Уладзіміра Пуціна», – выказаўся Нэйт.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев