У размове з Маланка Медыя Святлана Ціханоўская падвяла вынікі мінулага года, распавяла пра ўплыў Трампа на сітуацыю ў Беларусі і патлумачыла, чаму нельга спадзявацца на абяцанні рэжыму.
Падчас размовы беларуская лідарка распавяла пра галоўныя дасягненні мінулага года:
▫️Вызваленне часткі палітвязняў. Іх «памілаванне» – не акт міласэрнасці, а вынік ціску і перамоваў.
▫️Стварэнне міжнароднага гуманітарнага фонду для дапамогі рэпрэсаваным і іх сем’ям. Першачарговая задача – дапамагаць палітвязням і тым, хто ўжо выйшаў.
▫️Праца над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці. Міжнародны крымінальны суд атрымаў запыт для пачатку расследавання злачынстваў рэжыму.
Ключавыя тэзісы з інтэрв’ю:
🔻Пра палітвязняў
«Нельга спадзявацца на абяцанні рэжыму: гэты рэжым пастаянна падманвае. Не будзе такога: калі зняць санкцыі з Пуціна, ён адразу спыніць вайну таксама як і Лукашэнка не спыніць рэпрэсіі. Мая пазіцыя прынцыповая: усе палітвязні павінны быць вызваленыя. Дасягненне гэтай мэты магчымае толькі калі спыняцца рэпрэсіі і затрыманні».
🔻Падтрымка ад беларусаў
«Людзі падтрымліваюць не асабіста мяне – яны падтрымліваюць ідэі: новыя сумленныя выбары, вызваленне палітвязняў, дэмакратызацыю Беларусі. Многія прадказвалі, што мы расколемся, пасварымся. Але людзей, аб’яднаных адной мэтай, немагчыма раз’яднаць. Прыхільнікаў нашых ідэяў сёння, магчыма, нават больш, чым у 2020 годзе. Людзі бачаць, што я не сыходжу з гэтага шляху, разам з імі іду да гэтых мэтаў. Я не губляю імпэту, і пакуль я з беларусамі, я веру ў іх, а яны – у мяне».
🔻Пра будучыню Лукашэнкі пасля вайны
«Цяпер, калі магчымыя перамовы паміж Украінай і Расіяй, Лукашэнка заяўляе, што яму патрэбныя гарантыі бяспекі. Але яго хвалюе асабістая бяспека. За чатыры гады вельмі моцна ўзмацнілася суб’ектнасць беларускіх дэмакратычных сілаў, павысіўся давер да іх як унутры краіны, так і за мяжой. Лукашэнка трымаецца за Расію, але прыклад Сірыі паказаў, што дыктатуры могуць падаць вельмі хутка, і не заўсёды саюзнік прыходзіць на дапамогу».
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев