☀️ Традыцыйным атрыбутам Вялікадня з’яўляецца велікоднае яйка – язычніцкі сімвал сонца, абуджэння прыроды. Тады ж, у дахрысціянскі перыяд, і пачалася традыцыя фарбаваць яйкі. Фарбаваныя яйкі выкарыстоўвалі ў рознах абрадах: закопвалі на полі, каб быў добры ўраджай; клалі пад парог хлява, першы раз выганяючы скаціну на пашу; прыносілі на магілы продкаў. Пазней яйка стала часткай хрысціянскага свята, яго свяцілі ў царкве і, прыносячы дахаты, з’ядалі першым.
🔔 Самая любімая забава ў велікоднае свята - качанне і біццё яек.
Выйграваў яйка той, у каго яно было мацнейшае і не разбівалася аб іншыя.
Качалі яйкі з горкі па дарожцы: тут выйграваў той, чыё яйка далей закоціцца. На Магілеўшчыне гульня мае свае лакальныя назыв: у Клічаўскім, Хоцімскім, Касцюковіцкім раёнах гуляюць у "біткі", у Шклоўскім - б'юць "шупікі".
photo by Alfred Mikus
#вялікдзень #tradycyja
https://nn.by/?c=ar&i=248826 ✔️«За гады экспедыцый і арганізацыі вялікай колькасці праектаў мы сабралі і запісалі ўнікальныя матэрыялы ад найлепшых носьбітаў традыцый, — кажа аўтар праекта Сяржук Доўгушаў.
...Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев