У гэту нядзелю маем госця, выдатнага вясельнага музыканта з Васілішак.
Акуловіч Антон Янавіч. Нарадзіўся ў в.Кронькі (Шчучынскі раён) ў 1958г.
"...Кагдата я сільна быў... сільна вот натхнёны гэтым... У вёсцы як вяселле было, я залазіў за барабаншчыка і усё глядзеў на пальцы, як граюць гэтыя музыканты... А прыяжджалі музыканты разныя... васнаўном з Воранаўскага раёна... Радунь...Эйшышакі, з Літвы... І потым мой бацька-хрышчоны... ён знаў такога музыканта як Віця Андрашук з Радуні... У мяне якраз канікулы былі паміж 7 і 8-м класам... Ён забраў мяне туда у Радунь... Казаў, ты ў мяне пажывешь, а кАжны вечар пасля работы мы пАйдзем да яго і ён табе пакажа... А ён мне паказваў проста пальцамі... Я пабыў тады тыдзень у яго... КАжны вечар па аднаму танцу, гэта начыная з полькі, абэрка, кракавяка...
...Учуў што, як гралі музыканты... А я як што учую, я тада ужо не здароваюся ні з кім! Неадвлекаюся, закрываю вушы шапкай і лячу дахаты! Каб не забыцца. Сразу заходжу у камору, бяру гармонік і усё! О тады як яго ужо паставіў, тыды я магу адвлекацца з кім угодна..."
Пасля ж з гармоніка, перастроіўся на акардэон і праз усё жыццё і да сённяга дня, як хто запросіць, грае вяселлі, хрэсбіны, выправы, забавы...
Дзе: г.Гродна, Савецкая, 1
Калі: 23.VI .2016 ў 19.00
#tancy_dworykau2019
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 1