Кароткі нарыс з гісторыі края.
Калыска дзяржаўнасьці на нашых землях. Край, на які прыйшлося больш за 80% усіх варожых навалаў за апошнія 700 год. Трымае самую старажытную частку сучаснай дзяржаўнай мяжы РБ — ей ўжо больш за 1000 год.Да XIII ст. — Полацкае княства са сваёй доўгай гісторыяй і сваеабычнымі стасункамі з хрысціанствам. Князь-ваўкалак пабудаваў св. Сафію (1030-1060), але (у адрозьняньне ад будаўнікоў Сафіі ў Кіеве і Ноўгарадзе) не быў залічаны ў святыя. Сын Усяслава-Чарадзея, Рагвалод-Барыс (1054-1128) — першы князь, меўшы хроснае імя, праводзіў масавы хрост паганскіх капішч, вядомыя як Дзьвінскія камяні. Унучка Усяслава, св. Эўфрасіньня (1101-1167), пакінўшая нашчадкам свой кананічны крыж — драугая асоба на беларускай зямлі (пасьля Торвальда Кодрансана), што была прылічана да ліку сьвятых.
Да ВКЛ край быў мірна далучоны за часам в. кн. Гедыміна (1316-1341). Нават, радавод Гедымінавічаў выводзілі ад ранейшых Полацкіх князеў. Полацкі земскі прывілей (абяцаньне князя захоўваць асноўныя правы зямлі) не губляў моц даўжэй за прывілеі астатніх ваяводстваў і стараств — да самых Падзелаў Рэчы Паспалітай.
Панцерны ваяўнічы край меў свае сумныя і гераічныя часы.
Сумныя, як разрабаваньне горада і Сафіі войскам Івана Жахлівага ў Лівонскую вайну. Як поўнае знішчэньне старой Сафіі царом Пятром I ў Паўночную вайну (1700-1721).
Гераічнымі, як бітва пад Оршай, якая замацавала ўсхдняю мяжу ВКЛ на 250 год. Гэтая мяжа існуе і сеньня — гэта усходняя дзяржаўная мяжа РБ.
25-ці гадовая Лівонская вайна (1558-1583) і 13-гадовы Крывавы Патоп (1654-1667) зруйнавалі край і вынішчылі больш за палову насельніцтва, таму агульнае ўраджаньне аб майстэрстве мяцовых рамесьнікаў больш дае сталіца суседняй краіны, Масква, куды яны траплялі палоннымі ці на заробкі. Майстэрства вольных літоўскіх цэхавых чальцоў значна адрознівалася ад выніку працы тамтэйшых прыгонных. Злотнікі, цэніньнікі, рэзьбары — ім прысвечана шыкоўнае выданьне "Беларусы Масквы XVII ст.".
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев