💐📚80-гадовы юбілей адзначыў сёлета адзін з найстарэйшых літаратурных музеяў Беларусі – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, які з цеплынёй і любоўю называюць Купалавым домам. І гэта добрая нагода задумацца над тым, як рупнасцю людзей многіх пакаленняў ствараецца Памяць – матэрыяльная і духоўная. У музейных зборах налічваецца больш за 40 тысяч экспанатаў, што з’яўляюцца сведкамі жыццёвага і творчага лёсу Янкі Купалы, падкрэсліваюць запатрабаванасць яго спадчыны ў свеце. У юбілейны год музея класіка пра яго гісторыю і сучасныя ініцыятывы мы расказвалі нашым слухачам кожны чацвёрты аўторак месяца. А сёння – самы час падвесці вынікі ў пераднавагоднім эфіры.
👥Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, вучоны сакратар Галіна Варонава, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела культурна-адукацыйнай работы Таццяна Палітыка, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-эксапазіцыйнай і выставачнай работы, ён жа – Дзед Мароз – Ілья Мірановіч.
✔️Пры вольнай часіне адчыніце дзверы Купалавага дома. Паверце, пасля першага знаёмства з музеем, вам захочацца вярнуцца сюды яшчэ...
🕘 «Творчы вечар» за 24 снежня ў 21.05.
#янкакупала #музейянкікупалы #80летмузею #купаловскиймузей #юбілейныракурс #літаратурнымузей #народныпаэтбеларусі
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев