Пад такой назвай выйшаў у свет зборнік вершаў членаў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Прэзентацыя выдання праходзіць у гарадской бібліятэцы.
Пісьменнікі Першага рэгіёна прысвяцілі зборнік 85-годдзю ўтварэння Брэсцкай вобласці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Па словах старшыні абласной творчай суполкі Таццяны Дземідовіч, у віры значных падзей нашай краіны і Першага рэгіёна зборнік стане добрым падарункам для юных і дарослых жыхароў вобласці.
"Бо сапраўды, толькі кніга можа захаваць Памяць так аб'ёмна, эмацыйна прачула, глыбока і вобразна данесці нашчадкам непасрэдныя ўражанні ад убачанага і перажытага. Спадзяемся, што праз дзесяцігоддзі чытачы ацэняць і наш паэтычны ўклад у гісторыю Брэстчыны", – адзначыла старшыня.
Акрамя гэтага, пад час прэзентацыі былі агучаны вынікі працы Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за мінулы год.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев