Ці маюць дзеці маральна-этычнае права павучаць і крытыкаваць сваіх бацькоў? Гэта пытанне з'явілася ў мяне, калі знаёмы з Украіны, з якім мы сябруем, падзяліўся са мной тэлефоннай размовай з сваёй маці, якая жыве ва Украіне. Ён расказаў, што маці паведаміла яму, што ў гэтым, 2024 годзе, яна, праваслаўная веруючая, святкавала Раство 25 снежня. Сын стаў папракаць маці, крытыкаваць яе за такі ўчынак. Маці, безумоўна, пакрыўдзілася. Падчас нашай размовы я ўстрымаўся ад каментарыяў. Але цяпер вырашыў: пры першай жа нашай сустрэчы скажу сябру, каб ён папрасіў прабачэння ў сваёй маці. Я ведаю, што многіе праваслаўные вернікі ў Беларусі таксама святкуюць Раство 25 снежня. Хрысціяне-вернікі амаль ва ўсіх краінах даўным-даўно перайшлі на юліянскае летазлічэнне і толькі Маскоўскі патрыярхат застаўся прыхільнікам царкоўных догмаў.
І яшчэ адзін аргумент для сябра-украінца, які таксама праваслаўнай веры, з Бібліі: "Не судзіце, каб вас не судзілі. Бо якім судом вы будзеце судзіць, такім і вас асудзяць, і якою меркай вы будзеце мерыць, такою вам будуць мерыць".
І пытанне: хіба царква (маю на ўвазе не царкву як храм, а царкву як плынь у рэлігіі) і ёсць вера? Ці вера -- гэта стан душы чалавека?
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев