Учора адзначалі Міжнародны дзень пажылых людзей. Нейкі гумарыст прыдумаў для нас, старых, другую назву: Дзень людзей элегантнага ўзросту. Якая тут элегантнасць, калі ідучы крэпка трымаешся за свайго спадарожніка -- кій. Не буду ўтойваць. Мне прыемна, калі хтосьці адчыніць, ці прытрымае дзверы, калі я заходжу ў краму, або прапануе сесці пры розных абставінах уступаючы сваё месца. Але адчуваю сябе вельмі няёмка, калі знакі павагі зыходзяць ад жанчын. Аднойчы ў краме пляменніца штосьці купіла і я хацеў ёй дапамагчы. Узяў клунак з пакупкай, а яна яго не адпускае. Мы тузаем той клунак то ў адзін, то ў другі бок. І тут прадавачка кажа пляменніцы: "Уступіце яму. Ён жа так хоча быць кавалерам".
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Комментарии 1
Калі ўжо ты ва ўзросце дажывання,
Забыўся на ўсе поклічы кахання,
Згубіў яго няўрымслівую сілу,
Дык помнік на ягоную магілу
Пастаў – і напішы на камяні
(Каб не згарэлі нават у агні)
Імёны тых, каго кахаў, любіў...
Без іх ты і не ведаў бы, што жыў.