ПРА БЕЛАРУСЬ. ПРА ЛІТАРАТУРУ І НАШ ЧАС.
НА ПРЫКЛАДЗЕ МАСТАЦКІХ ТВОРАЎ. ЗАПРАШАЕМ!
⏺️28 лістапада 2024 года ў 14.00 у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна (чытальная зала) адбудзецца абласны семінар мастацкай творчасці, прысвечаны Году якасці.
Ініцыятар і арганізатар абласнога семінару – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” У.М. Гаўрыловіч.
ПАВЕСТКА ДНЯ:
ГРАМАДСТВА І ЧАС
1. 26 студзеня 2025 года – дзень выбараў Прэзідэнта Беларусі.
Выступленне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.М.Гаўрыловіча.
МЯСЦОВЫЯ ЛІТАБ’ЯДНАННІ
2. Дзейнасць аматарскага літаратурнага аб’яднання “Новая Беліца” (Навабеліцкі раён г. Гомеля)
Даклад-прэзентацыя кіраўніка літаратурнага аб’яднання “Новая Беліца” В.І. Раўчанкі.
Па выніках прэзентацыі – прыём аматарскага літаратурнага аб’яднання “Новая Беліца” ў Абласное літаратурнае аб’яднанне “Слова”.
ПАЭЗІЯ
3. Найбольш папулярныя тэмы ў сучаснай паэзіі.
Дакладчык – Наталля Шэметкова, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”.
4. “У паэзіі – мудрасць, музыка і каханне…”
Водгук на паэзію Мікалая Мікалаевіча Ждановіча ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Болсуна Міхаіла Міхайлавіча.
5. Памяць. Згадваем імя ў паэзіі. Уладзімір Шпадарук.
Паведамленне Тамары Кручэнкі, кіраўніка семінара прозы, члена Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
ПРОЗА
6. “Да 80-годдзя Перамогі. Кніга прозы Уладзіміра Гаўрыловіча “Не сварыся з нябёсамі”.
Дакладчык – Тамара Кручэнка, кіраўнік семінара прозы, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
КРАЯЗНАЎСТВА
7. “О Горватах и их имениях на Гомельщине». Матэрыялы нараўлянскага краязнаўцы Аляксея Сазанчука.
Водгук Алега Ананьева, кіраўніка семінара прозы, члена Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
З ПОШТЫ АБЛАСНОГА СЕМІНАРА
8. Гумар без межаў. Міхась Сліва і яго “Подарки к празднику”. Рэцэнзія на кнігу. Даслана: Мікола Леўчанка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Магілёўская вобласць.
РОЗНАЕ
9. Аб правядзенні прэзентацыі кніг лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага 2024 года.
Паведамленне кіраўніцтва Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі і Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
10. Аб перспектыўным плане пастаянна дзеючага абласнога семінара на 1 квартал 2025 года.
Паведамленне кіраўніцтва Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
❗️На семінар запрашаюцца ўсе жадаючыя чытачы, якія любяць мастацкае слова.
❗️Арганізатары рады будуць бачыць на семінары прафесійных літаратараў – членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, членаў аматарскіх літаратурных аб’яднанняў Гомельскай вобласці, аўтараў-пачаткоўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк, студэнтаў, педагогаў.
❗️Перад пачаткам семінара прадугледжана абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.
https://gomel.gov.by/ru/content/sozhski-karagod/?utm_referer=https%3A//tripvenue.ge/afisha/hi-mezhdunarodnyy-festival-horeograficheskogo-iskusstva-sozhski-karagod
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев