(Адкуль пайшла назва вёск1 Амяльная)
ГЭТА Г1СТОРЫЯ АДБЫЛАСЯ ДАУНО,У ЧАСЫ НАШЭСЦЯ МАНГОЛА-ТАТАР.У ГЭТЫХ МЯСЦ1НАХ ТАТАРЫ ПАЦЯРПЕЛ1 ПАРАЖЭННЕ.ЯНЫ АДЫХОДЗ1Л1,НЕ ПАСПЕУШЫ ПАХАВАЦЬ СВА1Х ВО1НАУ.ПАСЛЯ 1Х АДЫХОДУ АДНА ВЯСКОВАЯ ДЗЯУЧЫНА ПАЙШЛА У ЛЕС ЗА ЯГАДАМ1.ЗБ1РАЮЧЫ ЯГАДЫ, ЯНА РАПТАМ УБАЧЫЛА ЛЯЖАЧАГА НА ЗЯМЛ1 ТАТАРЫНА.ЁН БЫУ ПАРАНЕНЫ,БЕЗДАПАМОЖНЫ,1,АСМЯЛЕ
УШЫ,ДЗЯУЧЫНА ПАДЫЙШЛА ДА ЯГО ВЕЛЬМ1 БЛ1ЗКА.АДЧУУШЫ,ШТО ПОБАЧ З 1М ЗНАХОДЗ1ЦЦА ЧАЛАВЕК,ТАТАРЫН ПРЫАТКРЫУ ВОЧЫ, ДЗЯУЧЫНА УБАЧЫЛА У 1Х ТРЫВОГУ 1 БОЛЬ.ЯНА УЦЯКЛА,АЛЕ УВЕСЬ ЧАС ЁЙ НЕ ДАВАУ СПАКОЮ ЯГО
ПОГЛЯД -ПАМ1РАЮЧАГА,БЕЗДАПАМОЖНАГА ЧАЛАВЕКА.ЯНА ВЯРНУЛАСЯ 1ВЫРАШЫЛА ДАПАМАГЧЫ ПАРАНЕНАМУ.
З ТЫХ ПОР КОЖНЫ ДЗЕНЬ ДЗЯУЧЫНА БЕГАЛА У ЛЕС 1 ЛЯЧЫЛА ЯГО. З ЦЯГАМ ЧАСУ ТАТАРЫН СА СТРАШНАГА ВОРАГА ПЕРАТВАРЫУСЯ У МАЛАДОГА 1 ПРЫГОЖАГА ХЛОПЦА.МАЛАДЫЯ ЛЮДЗ1 ПАКАХАЛ1 АДЗ1Н АДНАГО.
НЕУЗАБАВЕ БАЦЬКА ДЗЯУЧЫНЫ ЗАУВАЖЫУ,ШТО ЯГО ДАЧКА ЧАСТА БЕГАЕ У ЛЕС
ЁН ВЫРАШЫУ ПРАСАЧЫЦЬ,КУДЫ ЯНА ХОДЗ1ЦЬ,Ён нават ПАДУМАЦЬ НЕ МОГ,ШТО ЯГО ДАЧКА ДАГЛЯДАЕ РАНЕНАГА ВОРАГА.КАЛ1 БАЦЬКА УБАЧЫУ СВА1М1 ВАЧЫМА,ДЗЯУЧЫНА ПРЫЗНАЛАСЯ,ШТО НЕ ТОЛЬК1 ЛЕЧЫЦЬ ГЭТАГА ХЛОПЦА, АЛЕ
ЯШЧЭ МОЦНА КАХАЕ ЯГО.БАЦЬКА ХАЦЕУ 1Х РАЗЛУЧЫЦЬ.1 ТАДЫ ЗАКАХАНЫЯ ВЫРАШЫЛ1 УЦЯЧЫ.ПАКОЛЬК1 ТАТАРЫН МЕУ ЯШЧЭ МАЛА С1ЛЫ,ЁН ПАПРАС1У ДЗЯУЧЫНУ УЗЯЦЬ З САБОЙ МЯШОК,З ЯК1М НЕ РАТАВАУСЯ УВЕСЬ ЧАС, АЛЕ ДЗЯУЧЫНА НЕ ЗМАГЛА ПАДНЯЦЬ ГЭТЫ МЯШОК.КАЛ1 ХЛОПЕЦ РАЗВЯЗАУ ЯГО ЯНА УБАЧЫЛА ВЕЛЬМ1 МНОГА БЛ1СКУЧЫХ ЗАЛАТЫХ МАНЕТАК.ЯНЫ УЗЯЛ1 ЗОЛАТА СТОЛЬК1,КОЛЬК1 ЗМАГЛ1 ПАНЕСЦ1.
КАЛ1 БАЦЬКА З РОДЗ1ЧАМ1 ПРЫЙШОУ НА ТОЕ МЕСЦА,ДЗЕ БАЧЫУ СВАЮ ДАЧКУ З ТАТАРЫНАМ,ЁН Н1КОГА ТАМ НЕ ЗАСТАУ, 1 ТОЛЬК1 ЗАМЕСТ ЗОЛАТА ПА УСЁЙ ТРАВЕ БЫУ РАССЫПАНЫ МЕЛ.
ПРАЙШЛО МНОГА ЧАСУ З ТЫХ ПОР,НА ГЭТЫМ МЕСЦЫ ЛЮДЗ1 СТАЛ1 БУДАВАЦЬ СВАЕ ХАЦ1НЫ, А ВЕСКУ СВАЮ НАЗВАЛ1 АМЯЛЬНАЯ,АД СЛОВА МЕЛ У ПАМЯЦЬ АБ ТЫХ ДАЛЕК1Х ПАДЗЕЯХ.
СТАРЫЯ ЛЮДЗ1 ГАВОРАЦЬ, ШТО ЗОЛАТА, ЯКОЕ ПАК1НУУ У ГЭТЫМ МЕСЦЫ ТАТАРЫН, З,ЯУЛЯЕЦЦА З-ПАД ЗЯМЛ1 ПРАЗ КОЖНЫЯ СТО ГАДОУ.ШЧАСЛ1ВЫ ЧАЛАВЕК ЗМОЖА УЗЯЦЬ ГЭТАЕ ЗОЛАТА,АЛЕ ДЛЯ ГЭТАГА ЁН ПАВ1НЕН БЫЦЬ БОСЫМ 1 АПРАНУТЫ У ЛЬНЯНУЮ САРОЧКУ НА ГОЛАЕ ЦЕЛА.Н1ХТО НЕ ВЕДАЕ,
У ЯК1 МЕНАВ1ТА ЧАС З,ЯУЛЯЕЦЦА ГЭТАЕ БАГАЦЦЕ НА ЗЯМЛ1, АДНАК 1СНУЕ АДНА ПРЫКМЕТА -У ГЭТЫ ЧАС НАД АМЯЛЬНОЙ МОЖНА УБАЧЫЦЬ ТЫСЯЧЫ
БЛ1СКУЧЫХ ЗОРАЧАК — АДЛЮСТРАВАННЕ АД ЗЗЯННЯ ТАТАРСКАГА ЗОЛАТА.
(Зап1сала Гал1на Красн1кава)
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 7
Довский рэв ,,сичяс пишут это ОШАНСКИЙ КАНАЛ....В ОСУШЕНИИ ПРИНИМАЛИ ПРЯМОЕ
УЧАСТИЕ ДВА ТРАКТОРИСТА ИЗ ГЛИННОЙ:::АДРАМЧУК АНТОН ФЕДОРОВИЧ И
ЕФИМОВИЧ АДАМ
НИКОЛАЕВИЧ.