"Самая большая замочная скважина в истории человечества — Интернет", -- Стивен Кинг.
З гэтым іранічным выслоўем амерыканскага пісьменніка немагчыма не пагадзіцца. Немагчыма пералічыць усё тое, што можна знайсці ў інтэрнэце. Я часта праглядаю відэаролікі пра медыцыну. Старасць прымушае ведаць, як зменшыць ціск, перамагчы бяссонніцу, якую ежу нельга ўжываць, ці можна піць віно, кульнуць "банную" чарку і г.д. Дык вось інтэрнэт прапануе такіе відэаролікі на медыцынскія тэмы, што саромеюся публічна напісаць пра гэта. Мне трэба, напрыклад, паглядзець відэаролік з рэкамендацыямі неўролага, а мне інтэрнет у дабавак прапануе мноства ролікаў сексолагаў. Можна толькі дагадвацца, якія запыты робяць у інтэрнэце школьнікі.
І вось з гэтага ж інтэрнэта даведаўся, што "Полный запрет на использование социальных сетей детьми младше 16 лет одобрили в Австралии 28 ноября 2024 г. Закон вступит в силу через год, но уже в январе 2025-го начнутся испытания технологических методов."
Цікава будзе сачыць, як гэты закон запрацуе.
Некалі кіргізскі пісьменнік Чынгіз Айтматаў з гумарам сказаў: "Желудок умнее мозга, потому что желудок умеет тошнить. Мозг же глотает любую дрянь". Хіба ж гэта не так?
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев