Зімы яшчэ няма, а мы вясну чакаем...
Ужо некалькі гадоў глыбокай восенню мне ўспамінаецца верш майго земляка паэта Уладзіміра Папковіча (1935 - 2021 гг.ж.). Я дакладна не ведаю ў якім годзе ён напісаў гэты верш. Я скапіраваў яго ў фэйсбуку 9 лістапада 2016 г. Калі яго чытаю, у мяне адчуванне, што верш напісаны цяпер.
Зімы яшчэ няма, а мы вясну чакаем,
Мы з сумам пазіраем у смугу.
Мы сонечныя пробліскі шукаем,
Нягледзячы на шэрасьць і тугу.
Мы верым у дабро, хоць навалач пануе,
Шукаем у адмоўным пазітыў.
Мы верым, што і Неба нас шануе,
Пакуль што піетэт наш не астыў.
Чакаем, моцна верым, любім, спадзяёмся,
Трываючы жыццё, якое ёсьць.
Мы чорнай сіле мужна не здаёмся,
Перамагаючы адчай, нянавісьць, злосьць.
09.11.16
Уладзімір Папковіч.
Змены ў прыродзе адбудуцца абавязкова. Дачакаемся не толькі вясну, але і лета. Хочацца, каб змены ў лепшы бок адбываліся ў асабістым жыцці і найчасцей, але пакуль пануе навалач і прыходзіцца трываць жыццё, якое ёсць.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев