Махляры прыдумалі новыя схемы падману даверлівых людзей
Зараз
кіберзлачынствы — гэта не проста дзейнасць асобных асоб, а сур’ёзны бізнес, пабудаваны на жаданні маментальнага ўзбагачэння. І зламыснікі генеруюць масу розных спосабаў падману. Такія тэхналагічныя злачынствы займаюць больш як чвэрць у агульнай структуры злачыннасці. І гэтая лічба пастаянна расце. Адна з асноўных прычын — развіццё высокіх тэхналогій. Асобы, якія здзяйсняюць злачынствы, пераносяць сваю супрацьпраўную дзейнасць у лічбавае асяроддзе, якое забяспечвае пэўную ступень іх ананімнасці і дазваляе прыносіць вялікі прыбытак.
«Сёлета каля 60 % кіберзлачынстваў кваліфікавалася як махлярства, калі пацярпелыя практычна самастойна перадавалі свае зберажэнні злачынцам пад рознымі падставамі», — падкрэсліў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Аляксей Новаш.
Раней кіберзлачыннасць характарызавалася здзяйсненнем дзеянняў, звязаных з крадзяжом грашовых сродкаў грамадзян з выкарыстаннем несанкцыянаванага доступу да іх банкаўскіх рахункаў, перадачай пароляў і рэквізітаў. Праводзілася прафілактычная работа, калі прымяняліся тэхнічныя метады абароны. Усё гэта паспрыяла таму, што ўзровень лічбавай пісьменнасці насельніцтва павысіўся. І проста так да банкаўскіх рахункаў ужо не дабярэшся.Злачыннасць перайшла да менш затратных у матэрыяльным і тэхнічным плане спосабаў махлярства, якія грунтуюцца на бестурботнасці грамадзян, таму трэба больш казаць аб павышэнні іх эканамічнай пісьменнасці.
Звыш паловы злачынстваў, звязаных з кібермахлярствам, прыпадае на куплю неісных тавараў у інтэрнэце. Калі да іх дадаць розныя віды махлярства ў сферы паслуг, як, напрыклад, арэнда жылля, то мы выйдзем на паказчык больш за дзве траціны. Другое месца займаюць злачынствы, звязаныя з вішынгам, калі грамадзянам паступаюць званкі з выдуманых «банкаўскіх устаноў», «праваахоўных органаў», а таксама званкі або паведамленні ад «кіраўнікоў арганізацый» з выдуманага акаўнта. У кожным з гэтых выпадкаў праводзіцца псіхалагічная апрацоўка ахвяры, заснаваная на метадах сацыяльнай інжынерыі. Галоўная мэта зламысніка — схіліць чалавека да добраахвотнага пераводу сродкаў, афармлення крэдыту, правядзення маніпуляцый са сваімі зберажэннямі, каб яны трапілі на кантраляваны злачынцам рахунак. Як правіла, такія злачынствы адносяцца да катэгорыі цяжкіх, бо сумы шкоды грамадзянам перавышаюць 250 базавых велічынь.
«Людзі даставалі зберажэнні, якія яны назапашвалі гадамі. Фіксаваліся выпадкі, калі грамадзяне не толькі займалі сродкі ў родных і знаёмых, афармлялі крэдыты, але і прадавалі транспартныя сродкі і нават аб’екты нерухомасці. І па алгарытмах, навязаных ашуканцамі, пераводзілі сродкі на іх рахункі», — адзначыў Аляксей Новаш.
https://zviazda.by/be/news/20241122/1732291959-mahlyary-prydumali-novyya-shemy-padmanu-daverlivyh-lyudzeyhttps://zviazda.by/be/news/20241122/1732287902-yak-nas-padmanvayuc-ashukancy#мошенничество #интернет #Вишинг #фишинг #право #прессобзор #прессбеседа #звязда
Нет комментариев