косметика мери кей в магазине
Вёска ў Лелюкінскім сельсавеце. У сярэдзіне XVII ст. сяло ў Дудскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1665 г. уласнасць Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, затым Валовіча, Замойскіх, Пацаў і інш. уладальнікаў. У 1789 г. належала Зяньковічам, 15 аселых гаспадарак, каля 6 валок зямлі. У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 61 рэвізская душа, у складзе маёнтка Лугамавічы памешчыцы Мілеўскай. У 1866 г. 24 двары, 153 жыхары. У 1905 г. 285 жыхароў, 338 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 51 двор, 329 жыхароў, якія мелі 100 кароў, 47 коней, 321 дзесяціну зямлі. У 1921 — 1939 гг. вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 56 двароў, 265 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (89 двароў, 389 жыхароў) у Лаздунскім сельсавеце, з 16.7.1954 г. цэнтр Лежневіцкага сельсавета Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. Дзейнічаў смалакурны завод. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 16 жыхароў, трое з іх загінулі. У 1951 г. арганізаваны калгас «17 верасня». У 1970 г. 426 жыхароў. 3 1986 г. у калгасе «Савецкая Беларусь і ў Лелюкінскім сельсавеце. Цяпер у складзе калгаса «Лежневічы». Працуюць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, лясніцтва, магазін. У 1999 г. 140 двароў, 332 жыхары. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. ( http://leznevichy.land.ru )
#новости
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев