была заснаваная Віленская беларуская гімназія. Арганізаваў Іван Луцкевіч, як прыватную гімназію. Дазвол на заснаванне гімназіі далі немцы ў канцы 1918 і пацвердзілі літоўскія ўлады — напярэдадні заняцця горада Чырвонай Арміяй у пачатку студзеня 1919.
Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 1.2.1919. Гімназія размяшчалася ў «Базыліянскіх мурах», самым буйным беларускім асяродку ў Вільні. Гімназія з'яўлялася 8-класнай навучальнай установай гуманістычнага тыпу. Па-беларуску спачатку выкладаліся ўсе прадметы толькі ў падрыхтоўчым, першым і другім класах, старшакласнікі вучыліся на рускай мове (выключэнне складалі беларуская літаратура, гісторыя і геаграфія Беларусі).
Паступова гімназія стала нацыянальнай навучальнай установай, з 1924 усе дысцыпліны выкладаліся па-беларуску. На пачатку існавання гімназіі разам з ёю дзейнічаў прытулак для дзяцей-сіротаў, заснаваны кс. А. Станкевічам, настаўніцкія курсы.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 1