15 студзеня.
1582 - У г. Ям-Запольскі падпісаны мір на 10 гадоў паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, які, фактычна, скончыў Лівонскую вайну.
1742 - Нарадзіўся Францішак Нарвойш (Вількамірскі павет), асветнік, багаслоў, філосаф, матэматык.
1881 - Нарадзіўся Тадэвуш Грабоўскі, польскі даследчык-славіст, які ў сваіх навуковых працах даказваў самабытнасць беларускага народа.
1885 - Памёр Антон Адынец, паэт, філамат, перакладчык, выдавец.
1926 - У Заходняй Беларусі выйшаў першы нумар сатырычнага часопіса "Маланка" (выдаваўся ў Вільні да 26 снежня 1928 г., выйшлі 43 нумары).
1927 - Памёр Давід Яноўскі, адзін з мацнейшых шахматыстаў свету канца XIX - пач. XX ст., нараджэнец Ваўкавыска, які з 23 гадоў жыў у Францыі.
1933 - Нарадзіўся Арнольд Чарнушэвіч (г. Менск), фехтавалынчык-спартсмен і трэнер, бронзавы прызёр алімпійскіх гульняў (1960 г.).
1959 - У СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога на Беларусі — 8 054 648 чалавек.
1968 - Памёр Язэп Стаброўскі, археолаг, краязнавец.
1970 - У СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога на Беларусі — 9 002 300 чалавек.
1979 - Памёр Алесь Якімовіч, дзіцячы пісьменнік, паэт. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.
1985 - У Гародне адкрыўся Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі (з верасня 1989 г. — Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі).
1994 - Памёр Генадзь Каханоўскі, гісторык, краязнавец, літаратуразнавец. Пахаваны ў в. Насілава (Маладзечанскі р-н).
1994 - У Менск з афіцыйным візітам прыехаў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Гэта быў першы прыезд кіраўніка ЗША ў незалежную Беларусь.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев