14 студзеня.
1893 - Нарадзілася Канстанцыя Буйло (па мужу Калечыц; г. Вільня), паэтэса.
1894 - Нарадзіўся Пётр Юргялевіч (мяст. Трабы, цяпер Іўеўскі р-н), мовазнавец, педагог, вязень савецкіх канцлагераў.
1916 - Нарадзіўся Уладзіслаў Чарняўскі (засц. Амбружын, цяпер Ашмянскі р-н), каталіцкі святар, перакладчык літургічных тэкстаў на беларускую мову.
1927 - Нарадзіўся Янка Філістовіч (в. Паняцічы, цяпер Вілейскі р-н), дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Расстраляны саветамі ў 1953 г.
1989 - У Вільні на Другім вальным сейме беларускіх суполак (доўжыўся два дні) заснавана Канфедэрацыя беларускіх маладзёжных суполак (66 арганізацый).
1995 - У Нясвіжы адкрыўся гісторыка-краязнаўчы музей.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 3
Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948. Мінск).
“Ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі. Дарога да беларускасці”. 2001.
Палатно, алей. 70х80 см