12 студзеня.
1888 - Нарадзіўся Дамінік Аніська (в. Слойнікі, цяпер Сакольскі пав. Падляскага ваяв., Польшча), ідэолаг і ўдзельнік хрысціянскага руху, публіцыст, дзеяч эміграцыі ў Вялікабрытаніі.
1894 - Нарадзіўся Казімір Смулька (в. Пруднікі, цяпер Міёрскі р-н), каталіцкі святар ордэна марыянаў, манах.
1906 - Нарадзіўся Язэп Малецкі (в. Якузы, цяпер Міёрскі р-н), грамадскі дзеяч, публіцыст, мемуарыст, дзеяч эміграцыі ў Аўстраліі.
1919 - Нарадзіўся Васіль Хомчанка (в. Канічы, цяпер Касцюковіцкі р-н), пісьменнік.
1941 - Нарадзіўся Уладзiмір Мулявін беларускі артыст, кампазітар, народны артыст Беларусі (1979), Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1980), народны артыст СССР (1990), заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».
1989 - У СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога ў Беларусі — 10 200 200 чалавек.
1994 - На 151-ым прадпрыемстве Беларусі адбылася агульнанацыянальная забастоўка з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваннямі.
2002 - У Менску памёр Яўген Кулік, мастак-графік, грамадскі дзеяч.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 2