7 студзеня.
Каляды (Раство Хрыстова) па праваслаўным (юльянскім) календары.
1896 - Нарадзіўся Яўхім Кіпель (в. Байлюкі, цяпер Глускі р-н), грамадска-палітычны дзеяч, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
1917 - Нарадзіўся Святаслаў Коўш (мяст. Ілья, цяпер Вілейскі р-н), праваслаўны святар, пісьменнік, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
1921 - Нарадзіўся Яўген Кавалеўскі (г. Масква, Расея), драматург, культурны дзеяч, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і Францыі. Памёр у Парыжы (1963 г.).
1929 - У Менску пачалася Другая ўсебеларуская краязнаўчая канферэнцыя (доўжылася да 12 студзеня, прысутнічалі 72 дэлегаты), дзе вызначаны прыярытэты краязнаўчай працы.
1950 - У Сіднеі (Аўстралія) пачаў працаваць першы Беларускі Клуб.
1964 - Памёр Янка Журба (сапр. Івашын), паэт, перакладчык. Пахаваны на Ксавер'еўскіх могілках у Полацку.
1976 - У Ельску адкрыўся краязнаўчы музей.
1991 - Памёр Кандрат Крапіва (сапр. Атраховіч), драматург, паэт, мовазнавец. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.
1995 - У Нью-Йорку (ЗША) памёр Мікола Панькоў, журналіст, бібліяфіл, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев