28 снежня.
1588 - Гародня, згодна з пастановай Кракаўскага сейма, стала цэнтрам каралеускай эканоміі (заставалася ім да 1795 г.).
1882 - Нарадзіўся Тодар Іваноўскі (Тадас Іванаўскас; маёнт. Лябёдка, цяпер Шчучынскі р-н), беларускі і літоўскі заолаг, педагог.
1908 - У Вільні заснавана выдавецтва "Наша хата" (дзейнічала да 1911 г.).
1920 - Першая Беларуская Слуцкая дывізія, праз месяц пасля пачатку паўстання, вымушана была адступіць за польскую мяжу. Каля в. Сіняўка палякі абяззброілі яе, а потым перавялі ў Беласток. Некалькі соцень (ці каля 3 тысячаў) паўстанцаў потым вярнуліся і стварылі партызанскія атрады.
1921 - З прыватных збораў Івана Луцкевіча ў Вільні створаны Беларускі музей.
1927 - У Вільні пачаўся I з'езд Таварыства Беларускай Школы (доўжыўся два дні).
1944 - У савецкім канцлагеры ў Сібіры (Расея) памёр Сцяпан Журык, дзеяч студэнцкага руху, вучоны-заолаг.
1971 - Памёр Дамінік Аніська, ідэолаг і дзеяч хрысціянскага руху, публіцыст, які апошнія гады жыў у Вялікабрытаніі. Пахаваны на могілках Сен-Панкрац у Лондане (Вялікабрытанія).
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев