27 снежня.
1633 - Памёр Мялецій Сматрыцкі, царкоўны, грамадска-палітычны дзеяч, беларускі і украінскі пісьменнік-палеміст. Пахаваны ў сяле Дзермань (цяпер Усценскае Другое Ровенскай вобл., Украіна) Нарадзіўся ў мяст. Смотрыч, цяпер Дунавецкі р-н Хмяльніцкай вобл, Украіна (1577 г.).
1836 - Нарадзіўся Валерый Урублеўскі (мяст. Жалудок, цяпер Шчучынскі р-н), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг.
1847 - Нарадзіўся Якуб Наркевіч-Ёдка (маёнт. Магільна, цяпер Над-Нёман на Уздзеншчыне ці маёнт. Турын, цяпер Пухавіцкі р-н), прыродазнавец, вынаходнік, медык.
1859 - Нарадзіўся Лазар Замэнгоф (г. Беласток, цяпер Польшча), лекар, вынаходнік мовы эсперанта, некаторы час жыў у Гародне.
1891 - Памёр Аляксандр Ходзька, паэт, фалькларыст, усходазнавец.
1906 - Нарадзілася Іна Рытар (па мужу Каханоўская, псеўд. Аляксандра Саковіч; г. Адэса, Украіна), настаўніца, пісьменніца, дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША. Памерла ў Кліўлендзе, Агаё, ЗША (1997 г.).
1918 - Рада Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Антонам Луцкевічам пераехала з Вільні ў Гародню, дзе заставалася да верасня 1919 г.
1919 - Нарадзілася Галіна Макарава (мяст. Старобін, цяпер Салігорскі р-н), актрыса.
1924 - Памёр Леў Бакст (Розенберг Леў), ураджэнец Гародні, парыжскі жывапісец і графік, тэатральны мастак, заканадавец моды.
1925 - У Афінах (Грэцыя) памёр Зыгмунт Мінейка, удзельнік паўстання 1863-1864 гг., грэчаскі грамадскі дзеяч, этнограф, калекцыянер, мемуарыст.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 3