25 снежня.
1844 - Памёр Адам Храптовіч, асветнік, удзельнік паўстання 1794 г., мецэнат. Заснаваў у Шчорсах (цяпер Наваградскі р-н) буйную пачатковую школу.
1872 - У эміграцыі (верагодна ў Румыніі) памёр Вацлаў Пшыбыльскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг., літаратар.
1919 - Нарадзіўся Кастусь Мярляк (в. Дзетамля, цяпер Наваградскі р-н), грамадска-культурны-рэлігійны дзеяч, дзеяч эміграцыі ў Аргенціне і ЗША.
1945 - У Парыжы (Францыя) выйшаў першы нумар газеты "Беларускія навіны" (выдавалася да 28 чэрвеня 1947 г.). Рэдактар Лявон Рыдлеўскі.
1979 - У Менску міліцыя разагнала Калядную працэсію, якую зладзілі студэнты.
1991 - Міхаіл Гарбачоў пакінуў пост Прэзідэнта СССР, над Крамлём у Маскве апушчаны чырвоны сцяг СССР.
1998 - Адбыўся першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі. Яно складала 10 045 200 чалавек (з іх 8 159 100 - беларусаў). Беларускую мову роднай назвалі 73,7% жыхароў краіны.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев