18 студзеня.
1401 - У Вільні падпісаны дакумент аб заключэнні дзяржаўна-палітычнай уніі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім (Віленска-Радамская унія).
1884 - Нарадзіўся Адам Лісоўскі (в. Каранды, цяпер Смаргонскі р-н), рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар.
1895 - Нарадзіўся Лявон Більдзюкевіч (мяст. Івянец, цяпер Валожынскі р-н), педагог, матэматык, грамадскі дзеяч.
1912 - Нарадзіўся Пётр Сыч (в. Батурына, цяпер Вілейскі р-н), пісьменнік, аўтар аповесці "Смерць і салаўі" пра бітву пад Монтэ-Касіна, публіцыст, вязень савецкіх канцлагераў, журналіст, дзеяч эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Нямеччыне.
1947 - У Лондане пачаўся (доўжьгўся два дні) Першы з'езд Згуртавання Беларусаў Вялікай Брытаніі (ЗБВБ).
2003 - Памёр Уладзімір Сіўко, дзеяч нацыянальнага руху, вязень канцлагераў, паэт.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев