16 студзеня.
1826 - Нарадзіўся Рамуальд Траўгут (в. Шастакова, цяпер Камянецкі р-н), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг.
1829 - Нарадзіўся Уладзімір Спасовіч (г. Рэчыца), беларуска-расійска-польскі юрыст, публіцыст, літаратуразнавец.
1916 - Нямецкі фельдмаршал Гіндэнбург выдаў загад аб наданні беларускай мове раўназначных правоў з іншымі краёвымі мовамі на акупаваных кайзераўскімі войскамі тэрыторыях.
1919 - У Гародне арганізаваны беларускі клуб "Наша хатка".
1919 - ЦК РКП (б) прыняў пастанову пра ўваход Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў у склад РСФСР і рэкамендаваў стварыць Літоўска-Беларускую ССР.
1966 - У Таронта створаны Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады: увайшлі Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларускае Нацыянальнае Аб'яднанне, Беларуская Самапомач.
1998 - У Менску выйшаў першы нумар газеты "Навіны" (працяг газеты "Свабода" пасля яе закрыцця). Рэдактар Ігар Гермянчук.
2000 - У Гародне адбылася агульнабеларуская сустрэча ветэранаў нацыянальна-вызваленчага руху — вязеняў сталінскіх канцлагераў.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев