Мэморыя прэдстаўнікаў Беларусі на III-ей Канфэрэнцыі народаў.
Падаў і на беларускую мову пераклаў Бр. Эпімах-Шыпілло. — Выданьне «Вольнае Беларусі». — Mенск: Друкарня Н. М. Нахумова, 1917. — 7 б.
(Летась, 1916-га г., у чэрвені месяцы, адбылася ў Швайцарыі III-я Канфэрэнцыя Нацыяў, на каторай прэдстаўнікі беларусаў падалі вось якую Мэморыю, або дэклярацыю, друкаваную па французку у Лёзанні 27-га чэрвеня.)
Тэрыторыя, на якой жывуць Беларусы, на захадзі гранічыць с краем латышскім, Літвою і Польшаю, на поўдні з Украінаю, на ўсходзі і поўначы – з Вялікарусамі. Найдаўжэйшая граніца — гэта граніца з Украінай, яна становіць трэцюю часьць усей гранічнай лініі, найкарацейшая – с Польшай. Паўднёвая граніца Беларусі праходзіць на поўнач Брэста-Літоўскага, удоўж балот Прыпяці, аж да Чарнігава; ад гэтага места [гораду] простай ліняю на поўнач аж да Ржэва і на поўнач ад Ржэва крывою ліняю да Рэжыцы ламанаю лініяй праз Дзьвінск аж да Брэсту-Літоўскага. У сярэдзіні гэтай лініі агульнай масай жыве каля васьмі мільёнаў Беларусаў.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев