22 снежня.
1264 - Падпісаны мірная і гандлёвая дамовы Полацка з горадам Рыга і Лівонскім ордэнам.
1798 - У Вільні памёр Джузэпе Сака, італьянскі дойлід, які працаваў на Віленшчыне і Гарадзеншчыне. Пахаваны ў Гародне (паводле інш. звестак у сваім маёнт. Дубасня пад Беластокам, цяпер Польшча). Нарадзіўся ў Вероне (1735 г.).
1864 - Памёр Міхаіл Балінскі, гісторык, публіцыст.
1932 - У Вільні зарэгістравана Таварыства беларускай асветы (ТБА) - культурна-асветная арганізацыя, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі ў 1932-1937 гг.
1937 - У турме НКУС г. Алматы (Казахстан) расстраляны Янка Вярсоцкі, рымска-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч.
2001 - Памёр Уладзіслаў Чарняўскі, каталіцкі святар, перакладчык Бібліі і літургічных тэкстаў на беларускую мову.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев